Галоўная

Прывітанне, госць!

Татьяна и Владимир

Фатаграфія аўтараў сайта

Мы: Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін - творчы тандэм з Гомеля, рады вітаць вас на нашым афіцыйным літаратурным сайце!
Тут нашыя вершы і проза, інфармацыя пра кнігі, якія выйшлі, і, проста, паведамленні пра падзеі нашага літаратурнага жыцця. Праходзьце далей, чытайце, пакідайце каментарыі – мы будзем радыя гутарцы з вамі!
Патлумачым, што такое Татмір. Як ўжо было сказана вышэй, мы жывем і пішам у тандэме, але гэта зусім не азначае, што мы ўсё пішам разам. У кожнага свая творчая сцежка, свой пошук. Кожны час ад часу сыходзіць углыб сябе, у свой “зорны палёт”, і, вярнуўшыся, паказвае другому, што ён адтуль прынёс. Так, мы адно ў аднаго першыя чытачы. Часам здараецца дапамагчы парадай. Але бывае і так, што мы ствараем нейкую рэч разам, седзячы за адным ноутбукам. Гэта, супольна створанае, мы змяшчаем ў дырэкторыю трэцяга, віртуальнага аўтара, які атрымлівае існаванне ад нашай сумеснай творчасці. Мы далі яму імя “Татмір”. Гэтае слова атрымалася праз злучэнне частак нашых імёнаў (ТАЦцяна + уладзіМІР). Пры гэтым мы выкарыстоўвалі рускія версіі нашых імёнаў. Атрыманае слова стала нам родным і блізкім і ператварылася ў імя ўласнае, таму мы не сталі перакладаць яго па-беларуску як “Тацмір”, а пакінулі – як ёсць. Можна сказаць, што гэта зусім іншы аўтар са сваім стылем і духам, нікому з нас паасобку не уласцівым.
Татмір – гэта імя нашага сайта, нашага маленькага творчага свету, і мы запрашаем вас пабыць у ім дарагім госцем!
Няхай вам будзе цёпла і ўтульна у нас!

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Новае на сайце:

Copyright © 2011-2018 Татмір – Літаратурны сайт Дар'і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна All rights reserved.
This site is using the my_desk Child-Theme, v0.1.0, on top of
the Parent-Theme Desk Mess Mirrored, v2.2.3, from BuyNowShop.com.