Дар’я Дарошка

Дар'я Дарошка

Дар’я Дарошка

Дар’я Дарошка (Таццяна Леанідаўна Чараухіна), член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Нарадзілася ў Гомелі ў 1977 годзе.
Скончыла Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт ім. Ф. Скарыны. Філолаг.
З 2001 па 2016 год член грамадскага аб’яднання Беларускі літаратурны саюз “Полоцкая ветвь”. З 2016 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дыпламант у намінацыі “Паэт” міжнароднага фестываля АРТ-сесія (Гомель, 2000),I міжрэгіянальнага фестываля аўтарскай песні і паэзіі (Гомель, 2005, фіналіст турніра паэтаў “Пушкин в Британии” (Лондан, 2009). Пераможца літаратурнага конкурса “Белакрылы птах”,які праводзіўся выдавецтвам “Союз писателей” і міжнародным саюзам творчых сіл “Озарение” (Навакузнецк, 2012), па выніках якога выйшаў калектыўны зборнік пад гэткай-жа назвай. Пераможца ў намінацыі “Паэзія” рэспубліканскага творчага конкурса “Литературная крона – 2012”.
Вершы піша гадоў з васьмі. Прыкладна з 2008 года публікуецца пад творчым псеўданімам Дар’я Дарошка.
Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Заходняя Дзвіна” і ў іншых СМІ.
Удзельнічала ў 25 калектыўных зборніках: “Ветвь”, “Настрой”, “И я живое слово запишу”, “Святло шчымлівай памяці”, “Яблоневый бансай”, “Пралеска” і інш. А таксама ў электроннай версіі зборніка “Чернобыль 25 лет спустя”, створанага на вэб-сайце Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы”; “Avrora borealis”, што выйшаў ў Мінску ў 2008; набыў папулярнасць як ў Беларусі, так і ў Паўднёвай Амерыцы.
Аўтар кніг: “Не наступайте птице на крыло…”, “В Начале”, “Маяк”, “Птицы сновидений”, “Альтанка”.
Піша на рускай і беларускай мовах.

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Copyright © 2011-2020 Татмір – Літаратурны сайт Дар'і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.