Уладзімір Чараухін

0

Уладзімір Чараухін

Уладзімір Васільевіч Чараухін

, Нарадзіўся ў Гомелі, у 1986 годзе. У 2004 скончыў Васілевіцкую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку. У 2017 годзе скончыў Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці (Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія). З 2013 да 2018 – член Беларускага літаратурнага Саюза “Полоцкая ветвь”. Працуе ў ПУП “Святлатэхніка” ГА БелТІЗ. Пабраўся шлюбам з Таццянай Чараухінай (Дарошка).
У сярэдніх і старэйшых класах займаўся графікай. Вершы пачаў пісаць з 2006 года спачатку на беларускай, а затым і на рускай мове.
лаурэат абласнога паэтычнага конкурсу імя Анатоля Грачанікава ў 2008 годзе. Дыпламант Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Жывое слова – жывой прыродзе”, прысвечанага Году экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя – 2013 (дыплом у намінацыі “Паэзія”). Узнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у літаратурным праекце “Трохмоўнае сяброўства” ад Рэгіянальнай Нацыянальнай культурнай аўтаноміі беларусаў Растоўскай вобласці і Саюза пісьменнікаў Дона (Міжнародны рух літаратараў “Берагі сяброўства”) ( 2013 ).
Па выніках германскага МІЖНАРОДНАГА літаратурнага конкурсу “Лепшыя кнігі года -2015” разам з Дар’яй Дарошка за сумесны зборнік “Маяк” узнагароджаны спецыяльным дыпломам за сонечную творчасць у рамках міжнароднай акцыі “Сонечны храм”.
Пераможца літаратурнага конкурса маладых літаратараў “Першацвет” (2016) у намінацыі “Проза”.
Друкаваўся ў часопісах: “Полымя”, “Верасень”, “Метаморфозы”, “Мир животных; альманахах “Междуречье” і “Литературная Гомельщина” ды іншых рэспубліканскіх і рэгіянальных перыядычных выданнях.
Браў удзел у калектыўных зборніках: “Пралеска” (Гомель, 2010), “Белакрылы птах” (Навакузнецк, 2012), “Маладыя галасы” (Мазыр, 2012), “Слово за словом” (Таганрог, 2013) ды інш.
Сумесна з Дар’яй Дарошка выдаў зборнікі: “Не наступайте птице на крыло” (Менск 2010), “Маяк” (Менск 2014), “Альтанка” (Менск 2017).

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Copyright © 2011-2020 Татмір – Літаратурны сайт Дар'і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.