Цімох-дрывасек

Posted by Владимир Череухин on 21 Сакавік 2020 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Цімох-дрывасек (казка) Было гэта даўным-даўно, калі яшчэ прадзеды нашых дзядоў пехатой пад стол хадзілі. У аднойвёсцы жыў Цімох. Вялікі ўжо вырас: гусі ды каровы ўжо папасвіў, пачалі яго да больш сур’ёзнай хатняй работы далучаць. Што сказаць, быў ён трохі дурнаваты, але старанны і ўпарты, гэтага не адняць. Выправілі яго ў лес дроў насячы. Дагэтуль яго […]

Tags: ,

Абуджэнне

Posted by Дарья Дорошко on 31 Сакавік 2019 in Дар'я Дарошка - Проза на беларускай мове |

Абуджэнне Люстэрка разбілася. “На шчасце!” — упарта страсянула кучарамі Наста. — Давай! — тут жа аднекуль між металам і шклом праплішчылася тонюсенькая, як цень, чорная лапка з патрабавальна раскрытай далонькай. — Чаго?! — Наста не тое, каб спалохалася, хутчэй асалапела. — Ну як чаго? Шчасце давай! Сама прапаноўвала. — Я-а-а-а-а! — Да дзяўчынкі нарэшце дайшло, […]

Tags: ,

Птушынае малако — нотабэнька шостая

Posted by ТАТМИР on 11 Снежань 2018 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Птушынае малако — нотабэнька шостая Вельмі люблю цукеркі “Птушынае малако”. Заўжды падазраваў, што некалі з імі некалі мусіць адбыцца нейкая гісторыя ды падсвядома чакаў гэтага, але ўсё неяк абыходзілася. І вось аднойчы… Спатрэбілася мне каробка далікатнага смакоцця. Сказаў хлопцу, супрацоўніку крамы, што мне патрэбна каробка “Птушынага малака”. Той бадзёра “агакнуў” і борздзенька павалок мяне зігзагамі […]

Tags: , ,

blyocat vulgaris — нотабэнька пятая

Posted by ТАТМИР on 22 Жнівень 2018 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

blyocat vulgaris — нотабэнька пятая Эўфімістычная белая палярная ліса блукае па рускамоўнай прасторы ўжо не адно дзесяцігоддзе. А зусім нядаўна айчыннымі натуралістамі быў выяўлены раней невядомы від філалагічнай фауны на абшарах беларускамоўя: англійская блакітная котка — Блёкат (blyocat vulgaris). ). Сустракаецца паўсюдна, але пераважна на палітычных сходах. Зрэдку трапляецца на творчых пляцоўках, любіць сучасныя вершы […]

Tags: , ,

Шыльда на ножках — нотабэнька чацвёртая

Posted by ТАТМИР on 3 Жнівень 2018 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Шыльда на ножках — нотабэнька чацвёртая Існуе вялікая частка беларусаў, якія ў нашых сённяшніх варунках адчуваюць сябе выспай у моры: найбліжэйшы да цябе “беларус беларусавіч” з якім можна ўжывую хаця словам перакінуцца, знаходзіцца за даляглядам — толькі праз сеціва і можна адно да аднаго дагалёкацца. Ось і застаецца наш беларус у сваёй кватэры ў атачэнні […]

Tags: , ,

Маналог “бабкі” — нотабэнька трэцяя

Posted by ТАТМИР on 4 Ліпень 2018 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Маналог “бабкі” — нотабэнька трэцяя Гомельскія вуліцы вельмі цікавае месца для шпацыраў: мора гукаў з усіх бакоў, пахі дажджу, які будзе толькі праз сорак хвілін, шлейф духоў жанчыны, што прайшла дзьве гадзіны таму, пах зямлі і водар травы, якую бясконца з раніцы да вечара дробна шаткуюць “для мух” асобы ў ораньжевых спяцоўках – усё гэта […]

Tags: , ,

Мірныя людзі – нотабэнька другая

Posted by ТАТМИР on 29 Красавік 2018 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Мірныя людзі – нотабэнька другая Гісторыя адбылася ў 2016 годзе, у верасні, на чарговым пасяджэнні гомельскіх курсаў “Мова нанова”, якія на той час збіраліся ў кавярні побач з касцёлам. Атмасфера, як заўсёды, выдатная, прыязная. Адзначалі гадавіну курсаў у Гомелі. Спадарыня Юлія згатавала для ўдзельнікаў дзівосныя тексы і шакаладны торт. Праўду сказаць, я яго адразу ўнюхаў […]

Tags: , ,

Адкуль вы? — нотабэнька першая

Posted by ТАТМИР on 23 Красавік 2018 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Адкуль вы? — нотабэнька першая Стаю на прыпынку, чакаю транспарту. Падыйшла жанчына, папыталася які мне нумар патрэбны. Пастаялі, пабалакалі трохі: яна мне – па-руску, я ёй – па-беларуску. Ну і, нарэшце, пытанне – як жа без яго: – А вы откуда-то приехали? – Ды не, – адказваю. – Я тутэйшы, гомельскі! – А- ! А […]

Tags: , ,

Мастак

Posted by Владимир Череухин on 16 Чэрвень 2017 in Уладзімір Чараухін - Проза на беларускай мове |

Мастак У каждого города — свои художники… Д. Дорошко. «У каждого города — свои поэты…» Вуліцы, нібы шэрым шоўкам, ахутаныя мяккім шолахам драбнюткай восеньскай імжы. Людзі — дзіўныя птушкі: захапляюцца гарачым сляпучым ліпеньскім днём і каўтаюць таблеткі ад ціску; млеюць ад свежасці кастрычніцкага дажджу і раз-пораз адбіваюцца ад насмарку, як я. І тым не менш […]

Tags: ,

Альтанка

Posted by Владимир Череухин on 11 Чэрвень 2017 in Наши книги |

Трэцяя наша сумесная кніга. На гэты раз – на беларускай мове. Усё як заўсёды: вершы, афарызмы, апавяданні. Больш разгорнутую інфармацыю пра кнігу можна адшукаць у раздзеле “Блог”. Назва: Альтанка Аўтары: Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін Выдавецтва: Мінск “Кнігазбор” Год выдання: 2017 Колькасць старонак: 140 Вокладка: мяккая, манахромная Аўтар вокладкі і ілюстрацый: Алег Ананьеў Дзе набыць: […]

Tags: , , , , ,

Яйка ці… верабей?

Posted by Дарья Дорошко on 24 Сакавік 2016 in Дар'я Дарошка - Проза на беларускай мове |

Яйка ці… верабей? Вераб’і цырыкалі на галінцы. Спосаб завязвання гальштука, элегантныя падскокі і манера цвыркаць, заміраючы на высокіх нотах, – усё паказвала на тое, што гэта не нейкія там вераб’і з гарадскіх сметніц, а высокаадукаваныя, духоўна развітыя вераб’і з вышэйшага свету. Абмяркоўвалі надзвычай актуальную тэму: што было раней – яйка ці верабей? Гутарка вялася ў […]

Tags: ,

Абдоймы

Posted by Владимир Череухин on 21 Сакавік 2016 in Уладзімір Чараухін - Проза на беларускай мове |

Абдоймы Птушка ляцела па небе. Вельмі доўга. Ўсё жыццё. Ляцела, задуменна гледзячы наперад. Павольна ўзмахвалі крылы: Уверх-уніз, уверх-уніз. І сэрца было поўна да краёў палётам і бяздоннай сінню; і яшчэ нейкім дзіўным пачуццём, якое невядома калі пасялілася ў ім. Пачуццё гэта было настолькі дзіўным і невытлумачальным, што птушка вельмі рэдка і цьмяна чула яго голас. […]

Tags: ,

Заўтра

Posted by ТАТМИР on 6 Люты 2016 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

ЗАЎТРА (побытава-містычнае апавяданне) Уладзімір Сцяпанавіч Буслаеў вярнуўся з крамы злёгку на падпітку. Сустрэў у гастраноме сябра, з якім не бачыліся больш за паўгода, і вырашыў нагнаць упушчаны час у кафетэрыі. Частаваў Сяргей. Пагаманілі за жыццё, памарылі пра мінулае. Нават, як у першым класе настаўніцу на дошцы ў выглядзе Бабы Ягі ў суаўтарстве намалявалі, успомнілі. Абодвум […]

Tags: ,

Стрыптыз на лістку крапівы

Posted by ТАТМИР on 8 Верасень 2014 in ТАТМІР — Проза на беларускай мове |

Не спалося. Накінула куртку і выйшла ў сад. Прайшлася ў самы далёкі закуток. Там у мяне, ля самага плота ляжыць цудоўны чурбачок для паэтычных вячорак у кампаніі музы. На гэты раз ніякага нататніка я з сабой не брала. Паляпала па кішэнях – цыгарэт там таксама не апынулася – пакінула іх на лядоўні. Ўздыхнула і стала […]

Tags: ,

Copyright © 2011-2021 Татмір – Літаратурны сайт Дар'і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.