Ноч разводзіць густыя чарнілы…

Posted by Владимир Череухин on 20 Красавік 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Ноч разводзіць густыя чарнілы І малюе бухматыя гронкі, Што цямрэчы прасвечваюць міла І насычваюць водарам тонкім Двор заснулы і лаўку альтанкі. Гронкі бэзу, як сонмы галактык. У душы нараджаецца танка Пранястомных вястунак крылатых, Што лятуцьскрозь бяздонную цемру Па Птушынай Дарозе бясконцай. Зорны вецер гуляюцца з пер’ем, А наперадзе – роднае Сонца. Да […]

Tags: , , ,

Чарадзейная скрыпка – пераклад з рускай мовы Мікалая Гумілёва

Posted by Владимир Череухин on 15 Красавік 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Мікалай Гумілёў ЧАРАДЗЕЙНАЯ СКРЫПКА Мілы хлопчык, ты вясёлы. Смех твой светлы, быццам рыбка. Не выпрошвай злое лямпы, у якой матыль гарыць. Ты не ведаеш, мой хлопчык, што такое тая скрыпка, Што такое цёмны пострах пачынальніка ігры. Той, хто ўзяў яе аднойчы ва ўладарныя далоні, У таго навек пагасне ціхамірнасць у вачах. Духі пекла любяць слухаць […]

Tags: , ,

Памяць 2

Posted by Владимир Череухин on 2 Люты 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца… Добры след: На згадкі багацее свет, Яны гукаюць пры нагодзе. Няма ў латку нічога злога Пасля вірлівай плыні дзён Люляе памяць дзіўны плён Залатамыйніка старога. Сплываюць страты, спрэчкі, […]

Tags: , , ,

Памяць 1

Posted by Владимир Череухин on 2 Люты 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца добры след. На згадкі багацее свет. Яны ўсплываюць пры нагодзе. Плынь часу вымывае звадкі З залатамыйнага латка. І ззяюць зоркамі ў руках Цудоўных момантаў зярняткі. 1 лютага 2020

Tags: , , ,

Вершнік

Posted by Владимир Череухин on 18 Лістапад 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Вершнік У вушы ўліваецца шолах і словы. У пальцах дубоў промні поўні, як лёзы. У чорных вірах захлынаецца позірк. Запознены вершнік вяртаецца з ловаў. Забыўся на час і на вёрткія сеткі, Гукае, блукае бясконца і марна, А потым памкнуўся за казачнай сарнай І трапіў да зыркай, як зорачка кветкі. І клічуць яго па-ранейшаму — верш–нік. […]

Tags: , ,

Нагода

Posted by Владимир Череухин on 18 Чэрвень 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Нагода Эпіграф: … Але й ля эдэмскіх кветак гляджуся, як райскі змей… Э. Акулін Змей ляжыць на санцапёку, Падстаўляе промням бокі, Млява выгінае спінку, Адганяе мух галінкай. Раптам трэск і шолах злева – Праз кусты імчыцца Ева. Не паспеў ён схамянуцца, Ды кудысьці ўбок крутнуцца, Аж нясецца за дзяўчынай Нейкі хлопец без рабрыны – Па […]

Tags: , ,

Горад спавіты вэлюмам…

Posted by Владимир Череухин on 30 Травень 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Горад спавіты вэлюмам, Лёгкім сяйвом дажджу. Там, за фіранкамі белымі – Коціцца лёгкі шум. Дожджык мазкамі лоўкімі адлюстраваў душу: Лісце каштанаў волкае І аксамітны шум. 27 траўня 2016

Tags: , ,

Летні дождж

Posted by Владимир Череухин on 30 Травень 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Летні дождж Прыслухайцеся да дажджу — хіба так ходзяць? Дождж прыязджае на вазку, а як жа йначай? Вазок пастуквае, рыпіц, храпе рамізнік. Ён можа ехаць так дзень і два, а то і тыдзень. чаму так моцна цягне ў сон, як дождж прыедзе? Бо мы падсаджваемся ў воз, пакуль той трызніць… Вазок пастуквае, рыпіць, вада булькоча. […]

Tags: , ,

Снежная ціша

Posted by Владимир Череухин on 1 Студзень 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Снежная ціша пушысты, засыпаны снегам, адвечны ранак. І ціша такая, што час прыпыніў свой бег, Каб падзівіцца на шыбы, якія люструюць світанак, Прылашчыць паглядам раскошны, раўнюсенькі снег. Бязлюддзе, бязмоўе, бясслоўе, святарная неруш, Хвілінная выспа ў няспыннае плыні гадзін. Глядзіш, не вачыма – душой і пачуццям не верыш, Што свет прыадкрыў табе сэрца, і ты ў […]

Tags: , , , ,

Ружы для каралевы

Posted by Владимир Череухин on 18 Снежань 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ружы для каралевы засцялю я пасцель мімозамі. Не кідайся ў мяне пагрозамі – Ну і фік. што ты замужняя – Я нашлёпаю цябе ружамі! Пяшчотнымі і пякучымі, гнуткімі і калючымі У паветры дубцы пасвістваюць Каралева ляжыць, павісквае. І пакіну ў спакоі, разамлелую, Усю абсыпаную пялёсткамі белымі. 8 сакавіка 2016

Tags: , , ,

Перастварэнні некаторых танка Рубока Шо

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Рубока Шо (перастварэнні некаторых танка) Развязвае свой пояс Здымае доўгі шнур Які захоўвае ледзь-ледзь улоўны водар Вось тонкі мост Што лучыць два сусветы Гарну няшчасную Я шчыльна да сябе Нажаль каханне пакаёўкі Дрыготкая расінка На вастрыі асоту У дзень вясновы Наберазе адхонным Спаткаліся між зарасцяў асоту Дрыготкім веерам Люструе целы плынь Блішчыць залатое віно Пад […]

Tags: , , ,

Стомлены вецер у восеньскім парку… — пераклад з рускай мовы

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Стомлены вецер у восеньскім парку, нібы сівы дворнік у зацёганай світцы, ціхенька пасвістваючы сабе пад нос, мяце па сцяжынках сухою галінкай меднае лісце. 11 снежня 2014

Tags: , ,

Вецер і мастачка

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Вецер і мастачка Па двары блукае вецер, шпурляе нагамі смецце. ён чакае рудую дзяўчынкау з непаслухмянымі кучарамі, дзівачку-мастачку, што па начах, пакуль ніхто не бачыць, Распісвае далоні клёнам і каштанам золатам і барвяным. А вунь і яна, І позірк у яе зачараваны – Сёння ў іх будзе новая алея! 5 траўня 2016

Tags: , ,

Малына

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Малына Пайшоу уранни па малины. Адвёў рукой убок галіну и у нетрах цёмнае листоты убачыу милую истоту пунсовы рот и круглы тварык што ззяе ўсмешкай як лихтарык. сеу на кукишки и пытаю: “а што за дзеучына такая?” Малая слоик – хоп за спину І важна мовіла: “Малына”. 20 траўня 2017

Tags: , ,

Царскасельская статуя — пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Царскасельская статуя (пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай) Лунаюць жоўтыя лісты Над сажалкаю лебядзінай, І ззяюць барваю кусты амаль саспелай арабіны. Бялюткая, як першы снег, Падціснуўшы прыгожа ногі, Яна сядзіць, стаіўшы смех, Не зводзіць позірку з дарогі. Я адчувала смутны страх Ля гэтай дзеўчыны каменнай, Гуляла па яе плячах бязважка-лёгкае праменне. І як змагла я […]

Tags: , ,

Чорнае сонца — пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Чорнае сонца (пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка) Чорнае сонца ўзыйшло па-над домам. Стала ўсё раптам чужым, незнаёмым. Клёны і ліпы, праспекты і скверы Перакруціла без ладу, без меры. Чорнае сонца лунала ў відзежах, Перабірала дарогі бязмежжа. чорнае сонца палала над намі Ззяннем адчайным, чорна-барвяным, Вострым і грозным, смяротным, як джала, Высмактаць, знішчыць усё пагражала… […]

Tags: , ,

Лойма

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Лойма (паводле беларускай міфалогіі, лясная жанчына-спакусніца) Вазьму сякеру я — і ў лес. Там буду стукаць да сутоння. Пасля прылягу на далоні, Ламачча буду слухаць трэск, На языкоў дзівіцца скокі Бяссоным задуменным вокам. На неба выкаціцца поўня, Залье прагал сваім святлом. І выйдзе да мяне з кустоўя Чароўная лясная лойма. Нячутнай падплыве ступой, Нахіліцца, кране […]

Tags: , , ,

Верасовая панна

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Верасовая панна Верасовая панна крычыць за ракою. Вецер воклічы ўзносіць да самых аблокаў. Толькі тыя аблокі занадта далёка, І ад іх патыхае нялюдскім спакоем. На плячах распатланыя чорныя космы. Стогн ірвецца са ссохлых, пакрыўленых вуснаў. Пад сухімі нагамі галінка не хрусне, Іх крапіва кусае амаль што нязлосна. За ракою нікога: пужаюцца людзі Верасовае панны з […]

Tags: , , , ,

Змрочны анёл

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Змрочны анёл У стромкім касцёле паўсюдна фігуры, Што выраслі з каменя, дрэва і фарбы. Між імі анёл, што глядзіць з верхатуры Са скепсісам, жалем і трохі з пагардай. Адкуль у вачах яго гэткая горыч І твар нібы ў рымскага легіянера? Напэўна разьбяр быў не ў добрым гуморы, Ці страціў у людства апошнюю веру. Пад позіркам […]

Tags: , ,

Рыба

Posted by Владимир Череухин on 29 Травень 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Рыба Вецер свішча ў скарлючаным голлі, Дрэвы шкрабаюць кіпцямі шыбы, Шыбы ціхенька енчаць ад болю І люструюць зіхоткую рыбу — Круглабокую рыбіну–поўню, Што плыве ў прамарожаных нетрах І глядзіць адхланёна і роўна. А на песні сіпатыя ветру Ёй пляваць з высачэзнай званніцы! І не кіне галоднаму хлеба: Колькі ў роспачы шыбам не біцца — Не […]

Tags: , , , ,

Шаман — пераклад з рускай мовы

Posted by Владимир Череухин on 12 Травень 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Шаман (аўтарскі пераклад. Арыгінал знаходзіцца тут ) Барвяныя змеі, імклівыя змеі Танцуюць вясёла. І чорныя цені, маўклівыя цені Сыходзяцца ў кола. Духмяныя травы, дурманныя травы Ссыпаю з далоні. Таемнае слова, магутнае слова Ляціць у бяздонне. Дзікунская песня, гартанная песня Накручвае сілы, І позірк дзівосны, страхотна дзівосны Сляпы і застылы! Прасушаны бубен, раз’юшаны бубен звініць і […]

Tags: , , ,

Мастак

Posted by Владимир Череухин on 16 Чэрвень 2017 in Уладзімір Чараухін - Проза на беларускай мове |

Мастак У каждого города — свои художники… Д. Дорошко. «У каждого города — свои поэты…» Вуліцы, нібы шэрым шоўкам, ахутаныя мяккім шолахам драбнюткай восеньскай імжы. Людзі — дзіўныя птушкі: захапляюцца гарачым сляпучым ліпеньскім днём і каўтаюць таблеткі ад ціску; млеюць ад свежасці кастрычніцкага дажджу і раз-пораз адбіваюцца ад насмарку, як я. І тым не менш […]

Tags: ,

Альтанка

Posted by Владимир Череухин on 11 Чэрвень 2017 in Наши книги |

Трэцяя наша сумесная кніга. На гэты раз – на беларускай мове. Усё як заўсёды: вершы, афарызмы, апавяданні. Больш разгорнутую інфармацыю пра кнігу можна адшукаць у раздзеле “Блог”. Назва: Альтанка Аўтары: Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін Выдавецтва: Мінск “Кнігазбор” Год выдання: 2017 Колькасць старонак: 140 Вокладка: мяккая, манахромная Аўтар вокладкі і ілюстрацый: Алег Ананьеў Дзе набыць: […]

Tags: , , , , ,

Азярніцы

Posted by Владимир Череухин on 10 Травень 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Азярніцы Россып зіхотак, блішчыць Зорны Кол*. Спіць азярына і пушча наўкол. З-за аблачын паказалася поўня, Шухнула ззяннем малочным, халодным. Ад чаратоў, між лілеяў чароўных, Сцежка прабегла зіхоткая, роўная. Раптам яе патрывожылі вілы, То з глыбіні таямнічай усплылі Стайкай, пабраўшыся разам за ручкі, Вадзяніковы гарэзныя ўнучкі, Каб пагуляць колькі часу на волі, Покуль зара не дзьмухне […]

Tags: , , ,

Меч-рака

Posted by Владимир Череухин on 10 Травень 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Меч-рака Бал(ада) Звінеў, спяваў кавыль пад капытамі. Гуляўся вецер з грывамі, хвастамі. Спявала сэрца цемніка старога. Ляцела цьма без шляху, без дарогі. Наперадзе туманяцца абшары, Што схіляцца пад капыты татараў І зведаюць уладу іх рукі! Ды вылецелі коні да ракі. І бліснуў жах у цемніка ў вачах. Вясёлы шал у іх прывяў, зачах. Рачная плынь […]

Tags: , ,

«Альтанка» ўбачыла свет!

Posted by Владимир Череухин on 30 Красавік 2017 in Блог |

Мы нарэшце ўзвялі альтанку ў сваім садзе і запрашаем у яго сяброў! Шчаслівыя паведаміць што паўгадовая эпапея па стварэнні кнігі-такі скончылася! Учора прывёз наклад дамоў. дарогаю мае рукі паведамілі што наш з Дар’яй уносак у айчынную беларускамоўную літаратуру “вох, важкі!” 🙂 Бліжэйшымі днямі разашлю і раздам падпісаныя асобнікі тым, хто не спалохаўся такой экзотыкі, як […]

Tags: , , ,

Зяцеў сон

Posted by Владимир Череухин on 24 Люты 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Зяцеў сон Як у пятніцу да цешчы на бліны! А ў чацвер зяць бачыць казачныя сны. блін пшанічны з маслам першым бачыць ён – Пракаўтнуў і не стрымаў шчаслівы стогн. Блін жытнёвы са смятанкай змёў другім Каб не сон, то заспяваў бы зяць Яўхім. трэці, грэчневы макнуў у жоўты мёд зяць у сне вуркоча быццам […]

Tags: , ,

Мы збіраем сродкі на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай “Альтанка”

Posted by Владимир Череухин on 30 Снежань 2016 in Блог, Новости |

Сябры! Мы з Дар’яй Дарошка распачалі на платформе “Талака кампанію па зборы сродкаў на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай “Альтанка”. У яе склад увойдуць вершы, апавяданні і афарызмы на беларускай мове. Калі вы хочаце займець “Альтанку”, то прашу вас далучыцца да кампаніі ды зрабіць перадзамову, аплаціўшы зараз патрэбную вам колькасць асобнікаў праз сайт “Талака”. […]

Tags: , , ,

Абдоймы

Posted by Владимир Череухин on 21 Сакавік 2016 in Уладзімір Чараухін - Проза на беларускай мове |

Абдоймы Птушка ляцела па небе. Вельмі доўга. Ўсё жыццё. Ляцела, задуменна гледзячы наперад. Павольна ўзмахвалі крылы: Уверх-уніз, уверх-уніз. І сэрца было поўна да краёў палётам і бяздоннай сінню; і яшчэ нейкім дзіўным пачуццём, якое невядома калі пасялілася ў ім. Пачуццё гэта было настолькі дзіўным і невытлумачальным, што птушка вельмі рэдка і цьмяна чула яго голас. […]

Tags: ,

Курапаты

Posted by Владимир Череухин on 20 Сакавік 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Курапаты (Курапаты, кураслепкі – дыялектная назва белых пралесак) Сыходзяць снігі і на ўгрэтых узлесках, Адна за адной зацвітаюць пралескі. А ў лесе ля Менску, ва ўрочышчы болю Таксама струменіцца сонца скрозь голле, Цалуе і песціць жаўтлявы пясочак, Нібыта да костак прагрэць яго хоча! Трапечуць, як свечкі, бялюткія кветкі – бясконцых растрэлаў маўклівыя сведкі. Спачылі ахвяры, […]

Tags: , , , , ,

Copyright © 2011-2020 Татмір – Літаратурны сайт Дар'і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.