Замалёўка

Posted by Владимир Череухин on 2 февраля 2026 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Восень мае свой водар: імжы, волкай глебы і сцюжы.
Восень мае свой колер на кончыках лёгкіх алоўкаў.
Замалёўваю неба, якое люструецца ў лужы
і абрысы галінак на туга нацягнутым шоўку.
Позірк плыткай вады, бы ў дзіцяці: празрысты, цікаўны.
Цэлы свет, іншы свет пад паверхняй, што свеціцца срэбрам.
Дамалёўваю ліст, што ў паветры праплыў нечакана,
І сустрэўся вачыма з дапытлівым позіркам неба.

27 кастрычніка 2025

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: ,

Copyright © 2011-2026 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.