Адбылася творчая сустрэча Дар’і Дарошка з членамі гарадской арганізацыі БелТІЗ

Posted by Владимир Череухин on 11 сентября 2018 in Блог |

Адбылася творчая сустрэча Дар’і Дарошка з членамі гарадской арганізацыі БелТІЗ

7 верасня а 12-й гадзіне на базе УП «Светлатэхніка» адбылася творчая сустрэча невідушчага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’і Дарошка з гомельскімі членамі БелТІЗ.
Дар’я Дарошка з’яўляецца лаурэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і прэмій, аўтаркай кніг «Не наступайте птице на крыло», «В Начале», «Маяк», «Птицы сновидений», «Альтанка».
Імпрэзу арганізавала Гомельская гарадская арганізацыя БелТІз. Мерапрыемства вяла Наталля Леанідаўна Лібедзька — старшыня гарадской арганізацыі..
Дар’я Дарошка распавяла слухачам пра свае нядаўнія творчыя поспехі, адказвала на разнастайныя пытанні і, вядома, чытала вершы: «Патрэбы», «Каханне, гэта чай з лімонам…» (Дарэчы, чай з рознымі прысмакамі таксама прысутнічалі на імпрэзе і дапамагалі стварыць атмасферу шчырасці і цяплыні), «Осенняя тишина», «Рождение поэта», «Бунтарка» і іншыя. Слухачы сустракалі іх са шчырай цікавасцю і апладысментамі.
Пасля Дар’я правяла майстар-клас, цягам якога слушныя творчыя парады атрымалі Алена Ізбіцкая і Генадзь Шапавалаў. Кранальны верш пра маці прачытаў Уладзімір Дарнапых. Прагучалі таксама аўтарскія вершы ў выкананні Зінаіды Дземідзенка.
Падчас музычнай паузы прагучалі песні ў выкананні члена праўлення гарадской арганізацыі Аллы Дайнека і Аляксандра Шапавалава.
Мерапрыемства двума вершамі закругліў нейкі Уладзімір Чараухін, інструктар-метадыст па сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі і паэт па сумяшчальніцтве.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.