Начны акіян

Posted by Владимир Череухин on 15 декабря 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Начное неба твар схіліла чорны, Углядваецца ў вока акіяна, Які ляжыць расслаблена, рахмана — Малюе ў нетрах зорную карону. Яго пагляд, празрысты, нібы люстра — Агромністае люстра на паў-свету — Уважлівы і пільны, быццам сетка! Хто скажа, што ў бяздоннай зрэнцы пуста? — Той не глядзеў у вусцішныя глыбі, Не бачыў слізгацення чорнай спіны, Не […]

Метки: ,

Забытае царства

Posted by Владимир Череухин on 15 декабря 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Затоплены замак забытых цароў. На слізкіх каменнях цвітуць анемоны. Гусцее сутонне за лесам калонаў, Якое застудзіць і рыбіну кроў. Пульсуе, іскрыцца марская імжа. Пустэльнік зашыўся пад камень употай. Пратаяла з ценяў жывая істота, Пагрозна трымаючы гостры кінжал. Хвалюецца, ходзіць бязважкі падол. Марская танцоўшчыца ў чорным убранні Танцуе самотна ў падводным маўчанні. Ні руху, ні дыху […]

Метки: ,

Баразна

Posted by Владимир Череухин on 15 декабря 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Сухадол ляжыць пахмура. Кінуць вокам — свет няміл. Уздымаецца віхура, Завівае мёртвы пыл. Лёг пад ветрам верас звонкі, Дрэвы хіляцца на бок, Нікне долу камняломка — Нешта гневаецца Бог! Надараецца часіна: Доля — горай за палын, Стане ў горле даўкай глінай Самы спраўны жытні блін… Бабы ходзяць хросным ходам, Гуртам цягнуць востры плуг. Дружным стогнам, […]

Метки: , ,

Шэрая замша пяшчанага пляжу… Пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Шэрая замша пяшчанага пляжу, Вятры і прыцемкаў змрочная золь Графікай чорнай па беламу ляжа, Каб незнарок злавіць самую соль Даўніх падзей, у падкорцы заснулых, Там, дзе зпасуе марскі доўгі лінь, Каб загарэўся пагляд патанулых Зданяў дзяцінства на пару хвілін. І ўжо ніколі ніхто не загіне, Перасяліўшыся ў свет вітража, Шыбы якога не […]

Метки:

Ролі Адзінага. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ролі Адзінага У самай цёмнай глыбіні, І ў самай светлай вышыні, У Тым, хто наш Сусвет прысніў, Мы разам. І мы заблытваемся ў снах, Дзе пёхам не дайсці да дна. За спробу сутнасць распазнаць — Параза. Героі сцэны ўсе ілгуць, Калі гукаюць на бягу. А лёсы круцяць іх і гнуць Да болю. Вось бацька воляю […]

Метки:

Заход. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Заход Барвяны, жоўты — за мазком мазок. Ліловы колер сцёк на падваконне. Па небе плылі воблачныя поні І сонца ўпотай звезлі за лясок. Лімонны промень чэзнуў і згасаў. І цемра мроі зоркамі вянчала. ірвалі неба крыкі вечных чаек, І Нехта сонны блытана спяваў Пра баю-бай і звон адвечных сфер, пра змрок, які цалуе дзверы, вокны; […]

Метки:

Я ўцякаю ад слоў… пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 29 ноября 2021 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Я ўцякаю ад слоў, Я хачу хоць глыток цішыні, Свежых фарбаў хачу І свабоднага ветру, вядома. Я хачу, каб святло Затапіла вачніцы вясны, Каб відушчыя сны Адпусціла мая падсвядомасць. Я ўцякаю ад іх, Каляровых, сюжэтных, п’янкіх. Прачынаюся ў змрок Сэрца ў цемры імчыцца галопам. Я хачу, каб святло Затапіла вачніцы вясны, Каб мой фенікс забыў […]

Метки: , ,

Ноч разводзіць густое чарніла…

Posted by Владимир Череухин on 20 апреля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Ноч разводзіць густое чарніла І малюе бухматыя гронкі, Што цямрэчы прасвечваюць міла І насычваюць водарам тонкім Двор заснулы і лаўку альтанкі. Гронкі бэзу, як сонмы галактык. У душы нараджаецца танка Пранястомных вястунак крылатых, Што лятуцьскрозь бяздонную цемру Па Птушынай Дарозе бясконцай. Зорны вецер гуляюцца з пер’ем, А наперадзе — роднае Сонца. Да […]

Метки: , , ,

Чарадзейная скрыпка — пераклад з рускай мовы Мікалая Гумілёва

Posted by Владимир Череухин on 15 апреля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Мікалай Гумілёў ЧАРАДЗЕЙНАЯ СКРЫПКА Мілы хлопчык, ты вясёлы. Смех твой светлы, быццам рыбка. Не выпрошвай злое лямпы, у якой матыль гарыць. Ты не ведаеш, мой хлопчык, што такое тая скрыпка, Што такое цёмны пострах пачынальніка ігры. Той, хто ўзяў яе аднойчы ва ўладарныя далоні, У таго навек пагасне ціхамірнасць у вачах. Духі пекла любяць слухаць […]

Метки: , ,

Памяць 2

Posted by Владимир Череухин on 2 февраля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца… Добры след: На згадкі багацее свет, Яны гукаюць пры нагодзе. Няма ў латку нічога злога Пасля вірлівай плыні дзён Люляе памяць дзіўны плён Залатамыйніка старога. Сплываюць страты, спрэчкі, […]

Метки: , , ,

Памяць 1

Posted by Владимир Череухин on 2 февраля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца добры след. На згадкі багацее свет. Яны ўсплываюць пры нагодзе. Плынь часу вымывае звадкі З залатамыйнага латка. І ззяюць зоркамі ў руках Цудоўных момантаў зярняткі. 1 лютага 2020

Метки: , , ,

Вершнік

Posted by Владимир Череухин on 18 ноября 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Вершнік У вушы ўліваецца шолах і словы. У пальцах дубоў промні поўні, як лёзы. У чорных вірах захлынаецца позірк. Запознены вершнік вяртаецца з ловаў. Забыўся на час і на вёрткія сеткі, Гукае, блукае бясконца і марна, А потым памкнуўся за казачнай сарнай І трапіў да зыркай, як зорачка кветкі. І клічуць яго па-ранейшаму — верш–нік. […]

Метки: , ,

Нагода

Posted by Владимир Череухин on 18 июня 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Нагода Эпіграф: … Але й ля эдэмскіх кветак гляджуся, як райскі змей… Э. Акулін Змей ляжыць на санцапёку, Падстаўляе промням бокі, Млява выгінае спінку, Адганяе мух галінкай. Раптам трэск і шолах злева — Праз кусты імчыцца Ева. Не паспеў ён схамянуцца, Ды кудысьці ўбок крутнуцца, Аж нясецца за дзяўчынай Нейкі хлопец без рабрыны — Па […]

Метки: , ,

Горад спавіты вэлюмам…

Posted by Владимир Череухин on 30 мая 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Горад спавіты вэлюмам, Лёгкім сяйвом дажджу. Там, за фіранкамі белымі — Коціцца лёгкі шум. Дожджык мазкамі лоўкімі адлюстраваў душу: Лісце каштанаў волкае І аксамітны шум. 27 траўня 2016

Метки: , ,

Летні дождж

Posted by Владимир Череухин on 30 мая 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Летні дождж Прыслухайцеся да дажджу — хіба так ходзяць? Дождж прыязджае на вазку, а як жа йначай? Вазок пастуквае, рыпіц, храпе рамізнік. Ён можа ехаць так дзень і два, а то і тыдзень. чаму так моцна цягне ў сон, як дождж прыедзе? Бо мы падсаджваемся ў воз, пакуль той трызніць… Вазок пастуквае, рыпіць, вада булькоча. […]

Метки: , ,

Снежная ціша

Posted by Владимир Череухин on 1 января 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Снежная ціша пушысты, засыпаны снегам, адвечны ранак. І ціша такая, што час прыпыніў свой бег, Каб падзівіцца на шыбы, якія люструюць світанак, Прылашчыць паглядам раскошны, раўнюсенькі снег. Бязлюддзе, бязмоўе, бясслоўе, святарная неруш, Хвілінная выспа ў няспыннае плыні гадзін. Глядзіш, не вачыма — душой і пачуццям не верыш, Што свет прыадкрыў табе сэрца, і ты ў […]

Метки: , , , ,

Ружы для каралевы

Posted by Владимир Череухин on 18 декабря 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ружы для каралевы засцялю я пасцель мімозамі. Не кідайся ў мяне пагрозамі — Ну і фік. што ты замужняя — Я нашлёпаю цябе ружамі! Пяшчотнымі і пякучымі, гнуткімі і калючымі У паветры дубцы пасвістваюць Каралева ляжыць, павісквае. І пакіну ў спакоі, разамлелую, Усю абсыпаную пялёсткамі белымі. 8 сакавіка 2016

Метки: , , ,

Дзеўчына-сонца

Posted by Владимир Череухин on 15 декабря 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ты лёгкая, як ліпеньскі дождж! Калі ты ідзеш басанож Па жвірыстай сцежцы, То ўсе мінакі Радуюцца тваёй усмешцы. Каштаны і ліпы зашамацелі ціхутка, Сланечнік павярнуў летуценныя вочы. А вунь і яна З несур’ёзнаю песенькай крочыць Па ходніку вузкім. Ты святлейшая за сонечны дзень! дзяўчынка-няўседа ў саламянай панамцы і кедах ніхто не павінен ведаць Дзе ты […]

Метки: ,

Пераклады некаторых танка Рубока Шо

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Рубока Шо (перастварэнні некаторых танка) Развязвае свой пояс Здымае доўгі шнур Які захоўвае ледзь-ледзь улоўны водар Вось тонкі мост Што лучыць два сусветы Гарну няшчасную Я шчыльна да сябе Нажаль каханне пакаёўкі Дрыготкая расінка На вастрыі асоту У дзень вясновы Наберазе адхонным Спаткаліся між зарасцяў асоту Дрыготкім веерам Люструе целы плынь Блішчыць залатое віно Пад […]

Метки: , , ,

Стомлены вецер у восеньскім парку… — пераклад з рускай мовы

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Стомлены вецер у восеньскім парку, нібы сівы дворнік у зацёганай світцы, ціхенька пасвістваючы сабе пад нос, мяце па сцяжынках сухою галінкай меднае лісце. 11 снежня 2014

Метки: , ,

Вецер і мастачка

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Вецер і мастачка Па двары блукае вецер, шпурляе нагамі смецце. ён чакае рудую дзяўчынкау з непаслухмянымі кучарамі, дзівачку-мастачку, што па начах, пакуль ніхто не бачыць, Распісвае далоні клёнам і каштанам золатам і барвяным. А вунь і яна, І позірк у яе зачараваны — Сёння ў іх будзе новая алея! 5 траўня 2016

Метки: , ,

Малына

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Малына Пайшоу уранни па малины. Адвёў рукой убок галіну и у нетрах цёмнае листоты убачыу милую истоту пунсовы рот и круглы тварык што ззяе ўсмешкай як лихтарык. сеу на кукишки и пытаю: «а што за дзеучына такая?» Малая слоик — хоп за спину І важна мовіла: «Малына». 20 траўня 2017

Метки: , ,

Царскасельская статуя — пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Царскасельская статуя (пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай) Лунаюць жоўтыя лісты Над сажалкаю лебядзінай, І ззяюць барваю кусты амаль саспелай арабіны. Бялюткая, як першы снег, Падціснуўшы прыгожа ногі, Яна сядзіць, стаіўшы смех, Не зводзіць позірку з дарогі. Я адчувала смутны страх Ля гэтай дзеўчыны каменнай, Гуляла па яе плячах бязважка-лёгкае праменне. І як змагла я […]

Метки: , , ,

Чорнае сонца — пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Чорнае сонца (пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка) Чорнае сонца ўзыйшло па-над домам. Стала ўсё раптам чужым, незнаёмым. Клёны і ліпы, праспекты і скверы Перакруціла без ладу, без меры. Чорнае сонца лунала ў відзежах, Перабірала дарогі бязмежжа. чорнае сонца палала над намі Ззяннем адчайным, чорна-барвяным, Вострым і грозным, смяротным, як джала, Высмактаць, знішчыць усё пагражала… […]

Метки: , , ,

Лойма

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Лойма (паводле беларускай міфалогіі, лясная жанчына-спакусніца) Вазьму сякеру я — і ў лес. Там буду стукаць да сутоння. Пасля прылягу на далоні, Ламачча буду слухаць трэск, На языкоў дзівіцца скокі Бяссоным задуменным вокам. На неба выкаціцца поўня, Залье прагал сваім святлом. І выйдзе да мяне з кустоўя Чароўная лясная лойма. Нячутнай падплыве ступой, Нахіліцца, кране […]

Метки: , , ,

Верасовая панна

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Верасовая панна Верасовая панна крычыць за ракою. Вецер воклічы ўзносіць да самых аблокаў. Толькі тыя аблокі занадта далёка, І ад іх патыхае нялюдскім спакоем. На плячах распатланыя чорныя космы. Стогн ірвецца са ссохлых, пакрыўленых вуснаў. Пад сухімі нагамі галінка не хрусне, Іх крапіва кусае амаль што нязлосна. За ракою нікога: пужаюцца людзі Верасовае панны з […]

Метки: , , , ,

Змрочны анёл

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Змрочны анёл У стромкім касцёле паўсюдна фігуры, Што выраслі з каменя, дрэва і фарбы. Між імі анёл, што глядзіць з верхатуры Са скепсісам, жалем і трохі з пагардай. Адкуль у вачах яго гэткая горыч І твар нібы ў рымскага легіянера? Напэўна разьбяр быў не ў добрым гуморы, Ці страціў у людства апошнюю веру. Пад позіркам […]

Метки: , ,

Рыба

Posted by Владимир Череухин on 29 мая 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Рыба Вецер свішча ў скарлючаным голлі, Дрэвы шкрабаюць кіпцямі шыбы, Шыбы ціхенька енчаць ад болю І люструюць зіхоткую рыбу — Круглабокую рыбіну–поўню, Што плыве ў прамарожаных нетрах І глядзіць адхланёна і роўна. А на песні сіпатыя ветру Ёй пляваць з высачэзнай званніцы! І не кіне галоднаму хлеба: Колькі ў роспачы шыбам не біцца — Не […]

Метки: , , , ,

Шаман — пераклад з рускай мовы

Posted by Владимир Череухин on 12 мая 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Шаман (аўтарскі пераклад. Арыгінал знаходзіцца тут ) Барвяныя змеі, імклівыя змеі Танцуюць вясёла. І чорныя цені, маўклівыя цені Сыходзяцца ў кола. Духмяныя травы, дурманныя травы Ссыпаю з далоні. Таемнае слова, магутнае слова Ляціць у бяздонне. Дзікунская песня, гартанная песня Накручвае сілы, І позірк дзівосны, страхотна дзівосны Сляпы і застылы! Прасушаны бубен, раз’юшаны бубен звініць і […]

Метки: , , ,

Азярніцы

Posted by Владимир Череухин on 10 мая 2017 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Азярніцы Россып зіхотак, блішчыць Зорны Кол*. Спіць азярына і пушча наўкол. З-за аблачын паказалася поўня, Шухнула ззяннем малочным, халодным. Ад чаратоў, між лілеяў чароўных, Сцежка прабегла зіхоткая, роўная. Раптам яе патрывожылі вілы, То з глыбіні таямнічай усплылі Стайкай, пабраўшыся разам за ручкі, Вадзяніковы гарэзныя ўнучкі, Каб пагуляць колькі часу на волі, Покуль зара не дзьмухне […]

Метки: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.