Posts by Владимир Череухин:
У Гомелі прэзентавалі анталогію перакладаў «Зямля — наш агульны дом». Том 2
15 лістапада ў актавай зале гомельскай універсальнай бібліятэкі ім. Леніна прэзентавалі другі том беларуска-расійскага перакладчыцкага праекта “Зямля – наш агульны дом”, які ажыццявіўся ў рамках сумеснага праекта “Берагі сяброўства”.
Анталогія сучаснай сусветнай паэзіі «Зямля — наш агульны дом», кніга 2 (Гомель, Мазыр).
Гэта ёмкая кніга на тры пальцы таўшчынёй. Цвёрдая вокладка. Неяк нязвыкла трымаць у руках такуютоўсценькую кнігу паэзіі.
У ёй змешчаны вершы 46 аўтараў з 26 краін свету ў перакладзе на беларускую мову.
Справа кіпела са снежня 2021 па верасень 2022 года. У лістападзе кніга пабачыла свет.
Над ёй працавала 22 пісьменнікі з Гомеля, а таксама 6 аўтараў з Горадні і Магілёва. Некаторым давялося перакласці дваіх, а то і траіх замежнікаў.
Мы з Дар’яй Дарошка таксама спрычыніліся да справы. Дар’я пераклала дваіх: Алтынай Тэміраву з Кыргызстана і Лілію Глігор’евіч з Сербіі. Я пераклаў Ганну Гасіеву з Паўднёвай Асеціі.
Вось некаторыя з нашых перакладаў:
Алтынай Тэмірава. Душа мая любіць завеі, бураны, лавіны…
* * *
Душа мая любіць завеі, бураны, лавіны,
Нібыта яны састаўляюць яе палавіну,
Ды з ёю ў разлуцы яны…
У белым тумане схаваецца дэрвіш–бадзяга,
І белы матыль незнарок ператворыцца ў танга.
Вось белыя крылы, глядзі, і мяне накрываюць,
І быццам стук сэрца на міг усяго прыпыняюць —
Душа дасягае адразу ж завоблачнай высі,
Трыумф напаўняе мае светлакрылыя мыслі…
І там,у касмічным маўчанні
Бушуюць нябёсы і сны.
Душу, бы ў люстэрцы, змяшаюць. як сніў Усявышні,
З люстранай завеяй, я знаю.
І выючы вецер, мяне аглушыўшы,
Запоўняць загадкавыя галасы…
Завея ўсё доўжыцца ўснезе імклівым…
Душа, як дзіцёнак ва ўлонні, што нават не бачыць
Адбітак гуллівы
У водах яго абмываючай плыні.
Душа замірае, бязгучна гайдаюцца шалі.
Кружацца вакол яе снежныя хвалі.
І страху няма — не дрыжаць ад яго мае вейкі.
А цела знікае ў абдымках сусветнай завеі.
Вакол мяне зыркіх агеньчыкаў танец.
На крылах лячу я над прорвай —
Чароўная замець
Шкляны Навагодні запоўніла шар
І зноў замірае душа…
Алтынай Тэмірава. На гары Месяцовай кветкі
Месяцовая кветачка
У вясновых прыцемках,
Барвяна-ліловых, як сама Ліліт…
Усяго толькі яркі кавалачак
Прывіднай любові на планеце,
Увасобленай у адзінай кветцы,
Што кожную вясну
Уладарыць на гэтай гары!..
Апантаныя жарсцю,
Як заўжды,
Сэрцы ўтрапёна імкнуцца
Сюды,
І ногі збіваюцца
Да крыві,
І рукі зноў цягнуцца —
Ірві!..
Ірвуць месяцовую краску,
Ад любові гінучы!..
Сумуе душа
Па святле месяцовым,
Пакветачцы-поўні
Айгуль,
Прыгажуні з паданняў,
Закаханай у волата,
Што не аддаў яе на ганьбаванне.
У жорсткай бітве…
А зараз ён узносіцца гарой велічнай,
Яна ж — палае дзівоснай кветкай
У яго маўклівых абдымках…
Навекі зліліся яны —
Узбагачаючы свет прыгажосцю,
Чароўнаю, светлаю,
Каханнем закалыханай —
Каштоўнасцю стаўшыя
Чырвонакніжнаю.
Лілія Глігор’евіч. Захад сонца
Пакуль не знікне плынь нябёсаў
І дзень рахманна не пагасне,
Гляджу, у прыцемкавай млосці
Зара ўзнікае, нібы ласка.
Яе аранжавыя косы
Мілуюць сонныя пагоркі.
На вечаровыя дзівосы
Гляджу зачараваным вокам.
Перада мной вечнасць гіне,
Я нараджаюся ізноўку.
І небасхіл фарбуе ў сінеч
Жывое зарыва да золку.
Трывожыць, дражніць уяўленне
Апошні промнік зухаваты,
Што праз адзінае імгненне
Нырне ў засмужаныя шаты.
І як у казцы, непрыкметна
Пагасіць у нябёсах вечар
Сыходзячага дня адценні
І мне пакажа шлях у вечнасць.
Ганна Гасіева. Мяне, здаецца, хтосьці тут згубіў…
* * *
Мяне, здаецца, хтосьці тут згубіў,
Мяне, здаецца, хтосьці тут пакінуў.
Стаю сярод вакзальнай таўханіны —
Ніколі гэткіх месцаў не любіў.
Мінаюць людзі — ім не да мяне.
Бягуць гурмой, на іншых не зважаюць.
Адкуль яны? Куды яны з’язджаюць?
Ці ёсць патоля іхняй гамане?
Стаю, цярплю, нібы ў панылым сне,
Сярод людзей бястварых і бясплотных.
Гляджу вакол — а раптам сэрца ёкне,
Калі чыясьці постаць прамільгне?
Хвіліна ікс, здаецца, настае:
Вагоны пасажыраў праглынаюць.
Акон няма, і што ў іх там — не знаю,
Не ўведаю ніколі, c’est la vie.
А люд бяжыць, нібыта час прабіў.
Чаго ён прагне? Ад чаго ўцякае?
Мяне ж, напэўна, хтосьці тут шукае,
Мяне, напэўна, хтосьці тут згубіў.
Мне ўцешна, што Вы хворыя не мной… Пераклад з рускай мовы Марыны Цвятаевай
* * * Мне ўцешна, што Вы хворыя не мной, Мне ўцешна, што я хворая не Вамі, Што цяжкі шар зямны, нібы ў кіно, Не паплыве пад нашымі нагамі. Мне ўцешна быць свавольнай, і яшчэ Расслабіцца, і не гуляцца з Вамі, Не чырванець, і не хаваць вачэй, Калі судакранемся рукавамі. Мне ўцешна, што калі мы […]
Шэрая замша пяшчанага пляжу… Пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка
* * * Шэрая замша пяшчанага пляжу, Вятры і прыцемкаў змрочная золь Графікай чорнай па беламу ляжа, Каб незнарок злавіць самую соль Даўніх падзей, у падкорцы заснулых, Там, дзе зпасуе марскі доўгі лінь, Каб загарэўся пагляд патанулых Зданяў дзяцінства на пару хвілін. І ўжо ніколі ніхто не загіне, Перасяліўшыся ў свет вітража, Шыбы якога не […]
Ролі Адзінага. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка
Ролі Адзінага У самай цёмнай глыбіні, І ў самай светлай вышыні, У Тым, хто наш Сусвет прысніў, Мы разам. І мы заблытваемся ў снах, Дзе пёхам не дайсці да дна. За спробу сутнасць распазнаць — Параза. Героі сцэны ўсе ілгуць, Калі гукаюць на бягу. А лёсы круцяць іх і гнуць Да болю. Вось бацька воляю […]
Заход. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка
Заход Барвяны, жоўты — за мазком мазок. Ліловы колер сцёк на падваконне. Па небе плылі воблачныя поні І сонца ўпотай звезлі за лясок. Лімонны промень чэзнуў і згасаў. І цемра мроі зоркамі вянчала. ірвалі неба крыкі вечных чаек, І Нехта сонны блытана спяваў Пра баю-бай і звон адвечных сфер, пра змрок, які цалуе дзверы, вокны; […]
Причудливым хаосом мелкодисперсной пыли…
* * * Причудливым хаосом мелкодисперсной пыли Ярчайшие зайчики солнца в сердца входили И искрами-блёстками после из глаз светили В причудливом хаосе мелкодисперсной пыли. В подветренной стыни, во мраке кривых иллюзий Предутренней ясностью снов пробавлялись люди, В подсолнечном жаре свои допекали судьбы, Как торт, украшали их розочками иллюзий. Заманчивым печевом слов угощали бога. А то, […]
Я ўцякаю ад слоў… пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка
Я ўцякаю ад слоў, Я хачу хоць глыток цішыні, Свежых фарбаў хачу І свабоднага ветру, вядома. Я хачу, каб святло Затапіла вачніцы вясны, Каб відушчыя сны Адпусціла мая падсвядомасць. Я ўцякаю ад іх, Каляровых, сюжэтных, п’янкіх. Прачынаюся ў змрок Сэрца ў цемры імчыцца галопам. Я хачу, каб святло Затапіла вачніцы вясны, Каб мой фенікс забыў […]
Наша Дарья получила памятную медаль Кирилла Туровского
5 марта в актовом зале Гомельской областной библиотеки им. Ленина прошло отчётно-выборное собрание Гомельского областного отделения Союза писателей Беларуси. В торжественной обстановке председателем отделения В.Н. Гавриловичем нашей Дарье Дорошко была вручена памятная медаль “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”, а также грамота от гомельской епархии. Достойная оценка достойного литературного труда, по моему мнению. Невероятно […]
Книга Дарьи Дорошко “Ни при чём” уже на руках!
Книга Дарьи Дорошко “Ни при чём” уже на руках! Дарья получила на руки авторскую часть тиража. Вторая часть разошлась по библиотекам республики. На сайте, в разделе “Наши книги” размещены данные сборника. По вопросам приобретения книги обращайтесь, пожалуйста, к автору”: в магазинах мы её не размещали! Публикуем стихотворение, давшее название сборнику. Ни при чём У слепых […]
Ни при чём
Ни при чём Третья персональная книга Дарьи Дорошко, вышедшая благодаря победе в областной литературной премии им. Кирилла Туровского в номинации “Поэзия”. На этот раз книга издана под настоящим именем автора. Название: Ни при чём Автор: Татьяна Леонидовна Череухина Издательство: Мозырь (Колор) Год издания: 2020 тираж: 470 экземпляров.Твёрдый глянцевый переплёт, 68 страниц. Краткая аннотация Стихи незрячего […]
Дар’я Дарошка атрымала прэмію Кірылы Тураўскага!
Сёлета наша Дар’я была ўганараваная абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі “Паэзія”. Дыплом ўручылі 10 верасня падчас святкавання літаратурных дажынак у Гомелі. Па выніках прэміі ў мазырскім выдавецтве “Калор” выйшла Дар’іна кніга паэзіі “Ни при чём”. Вось спасылка на артыкул БелТА, дзе распавядаецца пра сёлетніх лаурэатаў прэміі. На фотаграфіі ніжэй Дар’я прадстаўляе свежаспечаную […]
Ноч разводзіць густыя чарнілы…
* * * Ноч разводзіць густыя чарнілы І малюе бухматыя гронкі, Што цямрэчы прасвечваюць міла І насычваюць водарам тонкім Двор заснулы і лаўку альтанкі. Гронкі бэзу, як сонмы галактык. У душы нараджаецца танка Пранястомных вястунак крылатых, Што лятуцьскрозь бяздонную цемру Па Птушынай Дарозе бясконцай. Зорны вецер гуляюцца з пер’ем, А наперадзе – роднае Сонца. Да […]
Чарадзейная скрыпка – пераклад з рускай мовы Мікалая Гумілёва
Мікалай Гумілёў ЧАРАДЗЕЙНАЯ СКРЫПКА Мілы хлопчык, ты вясёлы. Смех твой светлы, быццам рыбка. Не выпрошвай злое лямпы, у якой матыль гарыць. Ты не ведаеш, мой хлопчык, што такое тая скрыпка, Што такое цёмны пострах пачынальніка ігры. Той, хто ўзяў яе аднойчы ва ўладарныя далоні, У таго навек пагасне ціхамірнасць у вачах. Духі пекла любяць слухаць […]
Цім–дрывасек
Цім–дрывасек (казка) Было гэта даўным-даўно, калі яшчэ прадзеды нашых дзядоў пехатой пад стол хадзілі. У аднойвёсцы жыў хлопец Цім, ці, як яго найчасцей сваякі клікалі — Цімка, Цімошка, а калі ўшчувалі за нейкую вялікую шкоду, то звалі цэлым Цімохам, як дарослага. Вялікі ўжо вырас: гусі ды каровы ўжо папасвіў, пачалі яго да больш сур’ёзнай хатняй […]
Памяць 2
Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца… Добры след: На згадкі багацее свет, Яны гукаюць пры нагодзе. Няма ў латку нічога злога Пасля вірлівай плыні дзён Люляе памяць дзіўны плён Залатамыйніка старога. Сплываюць страты, спрэчкі, […]
Памяць 1
Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца добры след. На згадкі багацее свет. Яны ўсплываюць пры нагодзе. Плынь часу вымывае звадкі З залатамыйнага латка. І ззяюць зоркамі ў руках Цудоўных момантаў зярняткі. 1 лютага 2020
Вершнік
Вершнік У вушы ўліваецца шолах і словы. У пальцах дубоў промні поўні, як лёзы. У чорных вірах захлынаецца позірк. Запознены вершнік вяртаецца з ловаў. Забыўся на час і на вёрткія сеткі, Гукае, блукае бясконца і марна, А потым памкнуўся за казачнай сарнай І трапіў да зыркай, як зорачка кветкі. І клічуць яго па-ранейшаму — верш–нік. […]
Апошні сноп з сёлетніх літаратурных дажынак
22 кастрычніка ў бібліятэцы імя Герцэна адбылася літаратурна-музычная вечарына “ДУША НАША СКЛАДАЕЦЦА СА СЛОЎ…”, якую арганізаваў савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” пры падтрымцы гарадской бібліятэчнай сістэмы. У імпрэзе бралі ўдзел пісьменнікі Гомельшчыны, сяльцы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, маладыя аўтары, удзельнікі літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, […]
Нагода
Нагода Эпіграф: … Але й ля эдэмскіх кветак гляджуся, як райскі змей… Э. Акулін Змей ляжыць на санцапёку, Падстаўляе промням бокі, Млява выгінае спінку, Адганяе мух галінкай. Раптам трэск і шолах злева – Праз кусты імчыцца Ева. Не паспеў ён схамянуцца, Ды кудысьці ўбок крутнуцца, Аж нясецца за дзяўчынай Нейкі хлопец без рабрыны – Па […]
Горад спавіты вэлюмам…
* * * Горад спавіты вэлюмам, Лёгкім сяйвом дажджу. Там, за фіранкамі белымі – Коціцца лёгкі шум. Дожджык мазкамі лоўкімі адлюстраваў душу: Лісце каштанаў волкае І аксамітны шум. 27 траўня 2016
Летні дождж
Летні дождж Прыслухайцеся да дажджу — хіба так ходзяць? Дождж прыязджае на вазку, а як жа йначай? Вазок пастуквае, рыпіц, храпе рамізнік. Ён можа ехаць так дзень і два, а то і тыдзень. чаму так моцна цягне ў сон, як дождж прыедзе? Бо мы падсаджваемся ў воз, пакуль той трызніць… Вазок пастуквае, рыпіць, вада булькоча. […]
Міні-справаздачка. З большага.
А цяпер зусім карацюсенькая справаздача пра тое, што ў нас выходзіла і друкавалася цягам апошніх чатырох месяцаў. У 19-м нумары “Верасня” выйшла ніска маіх вершаў: гэта адбылося яшчэ да новага года, але я пра гэта яшчэ не згадваў. У сёлетнім другім нумары “Маладосці” выйшла ніска нашых “натабэнек ад Татміра”. У “Гомельскай праўдзе” надрукавалі Дар’ін верш […]
Очерк о Дарье Дорошко на wmeste.by
На сайте еженедельника “Вместе” опубликован мой очерк о Дарье Дорошко. Незрячая поэтесса из Гомеля: как поверить в себя после потери зрения и продолжить писать Рубрика : Новости. Опубликовано: 13 часов назад Поэтесса Дарья Дорошко, член Союза писателей Беларуси, живет в Гомеле. Зрение Дарья потеряла после тридцати лет. До того она жила обыкновенной жизнью здорового человека. […]
Снежная ціша
Снежная ціша пушысты, засыпаны снегам, адвечны ранак. І ціша такая, што час прыпыніў свой бег, Каб падзівіцца на шыбы, якія люструюць світанак, Прылашчыць паглядам раскошны, раўнюсенькі снег. Бязлюддзе, бязмоўе, бясслоўе, святарная неруш, Хвілінная выспа ў няспыннае плыні гадзін. Глядзіш, не вачыма – душой і пачуццям не верыш, Што свет прыадкрыў табе сэрца, і ты ў […]
Ружы для каралевы
Ружы для каралевы засцялю я пасцель мімозамі. Не кідайся ў мяне пагрозамі – Ну і фік. што ты замужняя – Я нашлёпаю цябе ружамі! Пяшчотнымі і пякучымі, гнуткімі і калючымі У паветры дубцы пасвістваюць Каралева ляжыць, павісквае. І пакіну ў спакоі, разамлелую, Усю абсыпаную пялёсткамі белымі. 8 сакавіка 2016
Пераклады некаторых танка Рубока Шо
Рубока Шо (перастварэнні некаторых танка) Развязвае свой пояс Здымае доўгі шнур Які захоўвае ледзь-ледзь улоўны водар Вось тонкі мост Што лучыць два сусветы Гарну няшчасную Я шчыльна да сябе Нажаль каханне пакаёўкі Дрыготкая расінка На вастрыі асоту У дзень вясновы Наберазе адхонным Спаткаліся між зарасцяў асоту Дрыготкім веерам Люструе целы плынь Блішчыць залатое віно Пад […]
Стомлены вецер у восеньскім парку… — пераклад з рускай мовы
* * * Стомлены вецер у восеньскім парку, нібы сівы дворнік у зацёганай світцы, ціхенька пасвістваючы сабе пад нос, мяце па сцяжынках сухою галінкай меднае лісце. 11 снежня 2014
Вецер і мастачка
Вецер і мастачка Па двары блукае вецер, шпурляе нагамі смецце. ён чакае рудую дзяўчынкау з непаслухмянымі кучарамі, дзівачку-мастачку, што па начах, пакуль ніхто не бачыць, Распісвае далоні клёнам і каштанам золатам і барвяным. А вунь і яна, І позірк у яе зачараваны – Сёння ў іх будзе новая алея! 5 траўня 2016
Малына
Малына Пайшоу уранни па малины. Адвёў рукой убок галіну и у нетрах цёмнае листоты убачыу милую истоту пунсовы рот и круглы тварык што ззяе ўсмешкай як лихтарык. сеу на кукишки и пытаю: “а што за дзеучына такая?” Малая слоик – хоп за спину І важна мовіла: “Малына”. 20 траўня 2017
Царскасельская статуя — пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай
Царскасельская статуя (пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай) Лунаюць жоўтыя лісты Над сажалкаю лебядзінай, І ззяюць барваю кусты амаль саспелай арабіны. Бялюткая, як першы снег, Падціснуўшы прыгожа ногі, Яна сядзіць, стаіўшы смех, Не зводзіць позірку з дарогі. Я адчувала смутны страх Ля гэтай дзеўчыны каменнай, Гуляла па яе плячах бязважка-лёгкае праменне. І як змагла я […]