Дзьмухаўцовы снег
Дзьмухаўцовы снег Пакроўскія званы і вецер Зліліся ў еднае «Замры!» Празрысты ранак лёгка п’ецца З ружовай лустачкай зары. Свет слухаў гуд, чупрыну чухаў: Пакровы ўжо, а дзе сняжок? І дзьмухаўцовым лёгкім пухам Укрыў зялёны муражок. 16.10.2018
Дзед Слота
Дзед Слота Дождж апошні снег на сцежцы ліжа. Гурбы ў навагоддзе — гэта сон! Дзед Мароз у кут паставіў лыжы І прыдбаў вялікі парасон. Ён змяніў імя, стаў Дзедам Слотай Апрануў фарсісты палітон. У яго ёсць важная работа, Да якое здатны толькі ён. Таня, Воўка ў дзеда Слоту вераць — Елачку ўпрыгожвалі два дні, Выцінанкі […]