Адкуль вы? — нотабэнька першая

Posted by ТАТМИР on 23 апреля 2018 in ТАТМИР — Проза на белорусском языке |

Адкуль вы? — нотабэнька першая

Стаю на прыпынку, чакаю транспарту. Падыйшла жанчына, папыталася які мне нумар патрэбны. Пастаялі, пабалакалі трохі: яна мне — па-руску, я ёй — па-беларуску. Ну і, нарэшце, пытанне — як жа без яго:
— А вы откуда-то приехали?
— Ды не, — адказваю. — Я тутэйшы, гомельскі!
— А- ! А то я смотрю — вы так шпарите по-белорусски. Думала — вы приехали откуда-то. — Ну і паверыла мне, наіўная. Вядома ж я ёй зманіў — насамрэч я выйшаў да гэтага горада балотнымі сцежкамі ажно з самога міфалагічнага матачніка, дзе дагэтуль захаваўся мамант і маршалкам над тамтэйшым запаветным звярыным гаспадарствам служыць, а туры, зубры ды мядзведзі яму дапамагаюць. Там, само сабой, і беларускамоўныя беларусы спраку веку захаваліся і жывуць, і адтуль разыходзяцца па беларускіх гарадах ды вёсках паспаліты люд смушчаць!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.