Маналог «бабкі» — нотабэнька трэцяя
Маналог «бабкі» — нотабэнька трэцяя
Гомельскія вуліцы вельмі цікавае месца для шпацыраў: мора гукаў з усіх бакоў, пахі дажджу, які будзе толькі праз сорак хвілін, шлейф духоў жанчыны, што прайшла дзьве гадзіны таму, пах зямлі і водар травы, якую бясконца з раніцы да вечара дробна шаткуюць «для мух» асобы ў ораньжевых спяцоўках — усё гэта дражніць нос. А яшчэ гомельскія вуліцы, асабліва простыя і з доўгімі газонамі, паўз броўкі якіх так зручна каціць ролікавы наканечнік белага кія, — выдатнае месца для роздумаў. Ідзеш сабе, ідзеш, слухаеш, нюхаеш, думаеш… Прамільгне мінак у адзін бок, прабяжыцца парачка ў іншы бок і вы ізноў адны.
Людзі на нашых гомельскіх вуліцах зазвычай не схільныя дзяліцца з выпадковымі стрэчнымі-папярочнымі сваімі думкамі і эмацыйнымі перажываннямі, асабліва, калі яны цвярозыя і спяшаюцца па нейкай вельмі пільнай справе, але калі на чатыры крокі ад іх лунае пах віна і калі яны зараз шыбуюць кампаніяй без справы куды вочы павядуць, то вось тут вы і пачуеце ад іх якое гэта няшчасце быць сляпым і вам паўтораць гэта не меней за шаснаццаць разоў за ўвесь час, што вам застаецца тупаць да дома.
Ні пра якія пахі зямлі і лістоты, канешне ж, гаворкі больш няма — яны скрозь вінны перагар не ў сілах прабіцца — а ўся прастора запаўняецца мітуснёй целаў з усіх бакоў, тысячай дотыкаў, у тым ліку і да рукі, што кіруе кіем, гучнай гаманой, мноствам воклічаў і пытанняў на якія не варта адказваць, бо гэта нікога не цікавіць.
Што рабіць? Увогуле ветлівага выйсця з гэтай сітуацыі няма. Застаецца пакорліва пагадзіцца што так — я няшчасны, так — я паняцця не маю куды іду і як мне паставіць нагу, не — я не жадаю піўка, не — мы ідзём не занадта хутка, а можна ісці яшчэ шпарчэй і так аж да выратавальных жалезных дзвярэй пад’езда. Ф-фух!
Мараль гэтай байкі такая… А якая яна? Так, здараецца, што ў чалавека можа не быцьвачэй, але хто па-сапраўднаму сляпы?! Што такі зрок? гэта здольнасць адлюстроўваць атачальную рэчаіснасць, здольнасць б-а-ч-ы-ц-ь чалавека. А што калі замест яго ў люстэрку праглядаюцца адно віраванне колераў вашых уласных эмоцый, выбліскі ўспамінаў і трасёры асацыяцый, усплываюць сцэнкі з Марыі Семеновой і галівудаўскіх блакбастараў пра сляпога самурая, які сячэ на дробную капустку цэлы ўзвод «дрэнных ниндзя», ці засланяюцьбелы свет уласныя страхі і здзіўленні. Многае ўяўляецца немагчымым без зроку або невыносна цяжкім. Але як яно там насамрэч, цяжка ці не, можа сказаць толькі сам сляпы, праўда ж? Але дапусціць гэтую думку складана, паколькі яна супярэчыць вашаму асабістаму досведу «фантазіявання на тэму», а прыслухацца да слоў сляпога і прыняць іх на веру яшчэ цяжэй.
Дык вось слепата ў сутнасці сваёй не страшная: чалавечая псіхіка — рэч надзвычай пластычная і сектар зрокавай інфармацыі, які выпаў, кампенсуецца ўсімі астатнімі пачуццямі падмацаванымі фантазіяй, вобразным уяўленнем . У выніку навакольны свет распасціраецца вакол вас, хоць і выглядае зусім інакш і ў ім можна рухацца. Так што не бойцеся яе і не мітусіцеся дарма ўнутры сябе, паколькі гэта самая мітусня і пазбаўляе магчымасці бачыць і аналізаваць.
А калі паглядзець спакойна і ўважліва, то высвятліцца, што кароткія замінкі ў руху сляпога — звычайная з’ява (памыліцца, пройдзецца колькі крокаў, затым вернецца і пойдзе, як трэба — усё норм), слуп, які няўхільна насоўваецца блакуецца коса пастаўленым кіем, нізка схіленыя галінкі кустоўя саслізгваюць па брылі кепкі, пра круглую ямку з люкам наперадзе даўно вядома, у лужыну можна і наступіць і нават прайсціся дзесяць крокаў па костачкі ў вадзе, паколькі на нагах салдацкія берцы, якія вадзіцай фик праб’еш, ці зусім лёгкія сандалі на трох скураных раменьчыках — выкупаў нагі, выйшаў на сухое, дрыгнуў злёгку направа-налева і пайшоў далей. Нізкае гудзенне нябачнай машыны, што набліжаецца, гэта наогул дзіцячы садок — што-што, а гэты гук з агульнай палітры ўвага выхоплівае на раз, спрактыкаваны невідушчы хадок у непасрэднай блізкасці на слых кантралюе перасоўванні ўсіх машын адначасова. З бардюра можна саскочыць, не запавольваючы хады, а пад’ём фарсіруецца гуляючы, калі не хапаць за руку з кіем і не прытрымваць за локаць, паколькі сляпы, яго кій і дарога пад нагамі — адзіная сістэма, што дыктуе аптымальную хуткасць. Сцяна дома з ганкамі крамак — гэта месца для руху шматкрот зручнейшае за сярэдзіну сцежкі (не дакранаючыся кіем да сцен і дардзюраў мы не ходзім). І яшчэ ёсць шмат розных прыватных момантаў, якія нудна пералічваць, ды і чытаць таксама.
Усе мы ў школе выхоўваліся на прыкладах піянераў, якія пераводзілі бабулек праз вуліцу. Вось зусім коротюсенькая сапраўды карысная памятка для «добрых піянераў»:
1. Калі «бабка» ведае, куды ёй ісці, то хай і тупае сабе, як лічыць зручным і не трэба яе «пераводзіць праз вуліцу» сілком. Вы яе можаце толькі дэзарыентаваць,
Пераведзяце, як лічыце мэтазгодным, праведзяце, пакуль вам з ёй па дарозе і пабяжыце далей па пільнай справе, а як «бабцы» прывязвацца ізноў да мясцовасці — ужо не ваш клопат;
2. Гарлапаніць праз увесь двор ад лавы: «На лева ідзі, на лева! Па сярэдзінцы давай!» не трэба. Гэта дэзарыентоўвае, ды часцяком тое, што для вас «налева», для «жабкі-вандроўніцы» — направа;
3. Калі вы суправаджаеце «бабку», то не варта літаральна перастаўляць кожную яе нагу — дастаткова спакойна ісці, паказваючы, куды рухацца, а ўжо ўласным канцавінам яна дасць рады сама;
4. Не абавязкова вывалакваць «бабку» з сумёту, калі ў яе на твары абсалютнае задавальненне: яна, дурылка, не заблукала, а па сняжку памалу сюды-туды тупае, дзяцінства ўспамінае, рыпанне снега слухае, але калі ў яе мордаха збянтэжаная і насупленая і «бабка» чухае патыліцу, то не лішнім будзе падысці і пацікавіцца: ці не трэба чаго падказаць;
5. Калі ўбачылі знаёмую «бабку» і вам закарцела падысці ды пагутарыць — не гуляйце ў гульні «адгадай, хто падыйшоў». Лепш адразу прадстаўцеся: «Гэта Мар Сцяпанна». Паверце, так будзе нашмат лепей;
6. Калі «бабку» прынесла на тралейбусны прыпынак — яна будзе ўдзячная, калі вы, маючы час і ахвоту, станеце побач і будзеце называць нумары, што спыніліся, або набліжаюцца. Вось і ўсё! Да сустрэчы на вуліцы, «унучыкі»!
Поделиться в соц. сетях
Метки: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Поиск на сайте
Авторские разделы
-
Новое на сайте
Облако меток
Владимир Череухин Дарья Дорошко Татмир встреча с читателями декламация интимная лирика иронические стихи книга мероприятия мистические стихи мифологические стихи новогодние стихи нотабэнькі ад Татміра пераклады на беларускую мову проза на белорусском языке проза на русском языке публикации стихи для детей стихи на белорусском языке стихи на русском языке стихи о Боге стихи об одиночестве стихи об осени стихи о весне стихи о детстве стихи о зиме стихи о лете стихи о луне стихи о ночи стихи о памяти стихи о слепоте стихи о слепых стихи о смерти стихи про Каляды стихи про Новый год стихи про дождь стихи про дружбу стихи про закат стихи про любовь стихи про рассвет стихи про сон стихи про чай философские стихи фильм шуточные стихи