Шыльда на ножках — нотабэнька чацвёртая
Шыльда на ножках — нотабэнька чацвёртая
Існуе вялікая частка беларусаў, якія ў нашых сённяшніх варунках адчуваюць сябе выспай у моры: найбліжэйшы да цябе «беларус беларусавіч» з якім можна ўжывую хаця словам перакінуцца, знаходзіцца за даляглядам — толькі праз сеціва і можна адно да аднаго дагалёкацца. Ось і застаецца наш беларус у сваёй кватэры ў атачэнні беларускіх кніг, беларускіх кружэлак з музыкай ды беларускімі радыё «Культурай» ды «Сталіцай» у калонках. І хацелася б па-нашаму з жывым чалавекам пагаманіць ды няма як, бо ў галаве ёсцека высозны, як кітайская сцяна бар’ер «размаўляць трэба на мове суразмоўцы». І канешне ж ён лічыць, што гэта датычыцца менавіта яго, а неастатніх. Такі чалавек можа, што называецца, рот адкрыць толькі ў прысутнасці іншага беларускамоўнага грамадзяніна.
Ячшэ болей такіх беларусаў, што жывуць, як усе, працоўнымі ды хатнімі клопатамі ды асабліва ў нацыянальную культуру не заглыбляюцца, карыстаюцца тым культур-прадуктам, што сённяшняя дзяржава дае і іх беларускасць толькі ў саманазве і беларускай самаідэнтыфікацыяй.
Усёй гэтай прорве людзей, каб па-беларуску загаварыць, патрэбен знешні чыннік, нейкі «ключык», які адмыкае іхні чарадзейны куфэрак са словамі: ім патрэбен жывы беларускамоўны асяродак, трэба, каб да іх па-беларуску нехта першым звярнуўся, ці б побач размаўляў. Ось тады яны з задавальненнем адкажуць ці да чужое гамонкі далучацца.
Я з дзяцінства альтруістам быў. А яшчэ ў небе так шчасліва зоркі выстраіліся, што мне зусім не няёмка вылучацца з «нармальнага атачэння і ад чужое ўвагі я не бянтэжуся. І таму Я — шыльда на ножках. Шыльда на якой напісана «Тут Беларусь!».
А ўчора ў мяне адбылося ажно паў-гадзіны сапраўднай Беларусі.
Зазвычай у мяне здараецца толькі адзін мінак-суразмоўца. А тут пакуль размаўляў ва ўнівермагу з жанчынай, якую можна нават назваць добрай знаёмай, бо мы за апошні месяц сутыкнуліся на вуліцах ужо другі раз, то да нас далучылася яшчэ адна пакупніца, і колькі хвілін мы гутарылі ўжо ўтрох. Ось так яно і адбываецца!
Калі вы добра валодаеце нашай мовай, то не будзьце жміндай, не трымайце яе для сябе, падарыце яе іншым, дайце ёй гучаць! Гэта канцэпцыя малых спраў. На такое здатны любы адукаваны беларус!
3 жніўня 2018
Поделиться в соц. сетях
Метки: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Поиск на сайте
Авторские разделы
-
Новое на сайте
Облако меток
Владимир Череухин Дарья Дорошко Татмир встреча с читателями декламация интимная лирика иронические стихи книга мероприятия мистические стихи мифологические стихи новогодние стихи нотабэнькі ад Татміра пераклады на беларускую мову проза на белорусском языке проза на русском языке публикации стихи для детей стихи на белорусском языке стихи на русском языке стихи о Боге стихи об одиночестве стихи об осени стихи о весне стихи о детстве стихи о зиме стихи о лете стихи о луне стихи о ночи стихи о памяти стихи о слепоте стихи о слепых стихи о смерти стихи про Каляды стихи про Новый год стихи про дождь стихи про дружбу стихи про закат стихи про любовь стихи про рассвет стихи про сон стихи про чай философские стихи фильм шуточные стихи