Дзьмухаўцовы снег
Posted by ТАТМИР on 16 октября 2018 in ТАТМИР - Стихи на белорусском языке | ∞
Дзьмухаўцовы снег
Пакроўскія званы і вецер
Зліліся ў еднае «Замры!»
Празрысты ранак лёгка п’ецца
З ружовай лустачкай зары.
Свет слухаў гуд, чупрыну чухаў:
Пакровы ўжо, а дзе сняжок?
І дзьмухаўцовым лёгкім пухам
Укрыў зялёны муражок.
16.10.2018