Заход. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка
Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Заход
Барвяны, жоўты — за мазком мазок.
Ліловы колер сцёк на падваконне.
Па небе плылі воблачныя поні
І сонца ўпотай звезлі за лясок.
Лімонны промень чэзнуў і згасаў.
І цемра мроі зоркамі вянчала.
ірвалі неба крыкі вечных чаек,
І Нехта сонны блытана спяваў
Пра баю-бай і звон адвечных сфер,
пра змрок, які цалуе дзверы, вокны;
Пра ліхтары, што пад дажджамі мокнуць
І мараць пра цяпло сухіх кватэр.
5 студзеня 2019