Жывы калейдаскоп

Posted by Дарья Дорошко on 15 декабря 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

У восеньскай бездані жоўтага лісця,
Самотна-прывіднага жоўтага лісця,
А можа, рудога, чырвонага лісця,
У восеньскай бездані цемры няма.
А ёсць там, у бездані восеньскай, штосьці
Такое, ну, штосьці такое… прыгожае?
Ды не, не прыгожае… Штосьці такое
Там ёсць, чаго больш анідзе і няма.
Вясёлае штосьці, гарэзнае штосьці,
Як тысячы чорненькіх зрэнак сланечніка,
Што ў поўню ўглядаюцца, быццам у сонейка,
І вераць, што хутка надыдзе вясна.
Вясна для сланечнікаў — нейкая бздура!
Вясна для сланечнікаў — гэта нябыцце…!
Але ж яны тысяччу чорненькіх зрэнак
Глядзяць і смяюцца над логікай свету
Увосеньскай бездані жоўтага лісця
І кожным пялёсткам-праменьчыкам вераць
І мараць, што хутка надыдзе вясна.

2.10.2021

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.