Верш “Срэбная калыханка” надрукавалі ў часопісе “Буся” №1 – 2017

Posted by Владимир Череухин on 1 Март 2017 in Блог |

Па электроннай пошце прыйшло прыемнае паведамленне. Прысвечаны Дар’і Дарошка верш “Срэбная калыханка” надрукавалі ў дзіцячым часопісе “Буся” №1 – 2017.
Што праўда, то праўда, яны мелі рацыю, гэта калыханка для каханай, але гэтай песенькай можна і любую маленькую князёўну закалыхаць. 🙂

срэбная калыханка

(прысвячаецца Дар’і Дарошка)

між аблокаў ззяе
серабрысты твар.
патанае ў казцы
сцішаны абшар.
засыпае снегам
поўня ўсё наўкол,
Засыпае срэбрам
дах, і плот, і дол.
Спі мая галубка
ціхім светлым сном.
Ходзіць снег па даху
срэбраным катом.
На замерзлых шыбах
расцвілі сады:
папараць іскрыцца,
ружы са слюды.
Між крыштальных яблынь
ходзяць гарцукі.
Падыдзі да коней,
дай ім хлеб з рукі.
чуеш ты, ці чуеш
у паветры смех,
лёгкі і празрысты,
быццам срэбны снег?
Спі, мая галубка,
серабрыстым сном.
Ходзіць снег па даху
срэбраным катом.
Хутка прыйдзе ранак,
зазірне ў вакно –
Золатам і барвай
палыхне яно!
Казытну я промнем
мой любімы нос: –
Прачынайся, сонца,
я чайку прынёс!

12 траўня 2014

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags:

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.