Адбылася творчая сустрэча Дар’і Дарошка з членамі гарадской арганізацыі БелТІЗ

Posted by Владимир Череухин on 11 Сентябрь 2018 in Блог |

Адбылася творчая сустрэча Дар’і Дарошка з членамі гарадской арганізацыі БелТІЗ

7 верасня а 12-й гадзіне на базе УП “Светлатэхніка” адбылася творчая сустрэча невідушчага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’і Дарошка з гомельскімі членамі БелТІЗ.
Дар’я Дарошка з’яўляецца лаурэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і прэмій, аўтаркай кніг “Не наступайте птице на крыло”, “В Начале”, “Маяк”, “Птицы сновидений”, “Альтанка”.
Імпрэзу арганізавала Гомельская гарадская арганізацыя БелТІз. Мерапрыемства вяла Наталля Леанідаўна Лібедзька – старшыня гарадской арганізацыі..
Дар’я Дарошка распавяла слухачам пра свае нядаўнія творчыя поспехі, адказвала на разнастайныя пытанні і, вядома, чытала вершы: “Патрэбы”, “Каханне, гэта чай з лімонам…” (Дарэчы, чай з рознымі прысмакамі таксама прысутнічалі на імпрэзе і дапамагалі стварыць атмасферу шчырасці і цяплыні), “Осенняя тишина”, “Рождение поэта”, “Бунтарка” і іншыя. Слухачы сустракалі іх са шчырай цікавасцю і апладысментамі.
Пасля Дар’я правяла майстар-клас, цягам якога слушныя творчыя парады атрымалі Алена Ізбіцкая і Генадзь Шапавалаў. Кранальны верш пра маці прачытаў Уладзімір Дарнапых. Прагучалі таксама аўтарскія вершы ў выкананні Зінаіды Дземідзенка.
Падчас музычнай паузы прагучалі песні ў выкананні члена праўлення гарадской арганізацыі Аллы Дайнека і Аляксандра Шапавалава.
Мерапрыемства двума вершамі закругліў нейкі Уладзімір Чараухін, інструктар-метадыст па сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі і паэт па сумяшчальніцтве.

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.