Сумуе сцяжынка…

Posted by Дарья Дорошко on 9 Март 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

 

 

Сумуе сцяжынка
Па дотыку снегу,
Абдымках сумётаў
Пад шолах ялін.
Зімовай самоце,
Што дорыць нам снежань
У час, калі поўня
Звісае з галін.
Імкнецца да долу
Скрозь лёс і яліны,
Дзіцячыя казкі,
Дзявочыя сны…
І коціцца поўня
Услед каляіне,
У вечным напрамку:
Насустрач вясне.

 

 

2012

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.