Ліцвінскі пегас
Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Ліцвінскі пегас
Не ведаю, што за праява такая:
Чаму беласнежныя крылы майго пегаса
Ператварыліся раптам ў скураныя?
І чаму гэтыя крылы так жудасна выюць?
І потым, мой пегас ніколі не смярдзеў потам!
Цяпер мне здаецца, што іншых пегасаў на нашай зямлі не было
Нашыя коні носяць не на Парнас,
А ў мінулае.
11 кастрычніка 2013