Чарадзейная скрыпка — пераклад з рускай мовы Мікалая Гумілёва
Мікалай Гумілёў
ЧАРАДЗЕЙНАЯ СКРЫПКА
Мілы хлопчык, ты вясёлы. Смех твой светлы, быццам рыбка.
Не выпрошвай злое лямпы, у якой матыль гарыць.
Ты не ведаеш, мой хлопчык, што такое тая скрыпка,
Што такое цёмны пострах пачынальніка ігры.
Той, хто ўзяў яе аднойчы ва ўладарныя далоні,
У таго навек пагасне ціхамірнасць у вачах.
Духі пекла любяць слухаць гэтай скрыпкі спеў і тоны,
Зграя воўчая блукае па дарозе скрыпача.
Трэба вечна пець і плакаць гэтым струнам, звонкім струнам.
Мусіць лётаць смык нястомны, гзень за днём, за годам год.
Пад віхурай і пад сонцам, пад раз’юшаным бурунам,
І калі заход палае, і калі ірдзее ўсход.
Стома пальцы запаволіць, на імгненне сціхне песня
І ўжо ты не ў змозе крыкнуць, і рукой не варухнеш:
Зграя тут жа ашалее і цябе акружыць цесна,
Стане лапамі на грудзі, смерццю лютаю дыхне.
Твар адкрые свой нядобры, тое, што раней звінела.
Страх запознены ўладарны выстудзіць паглядам кроў.
І тужлівы жах смяротны ахіне тканінай цела,
І нявеста зарыдае, і суціхне смех сяброў.
Ані святаў, а ні скарбаў, тут далей няма, павер мне.
Я гляджу, ты ўсё смяешся, промень бліскае ў вачах.
На, валодай дзіва-скрыпкай, паглядзі ў вачніцы зверу,
І памры цудоўнай смерццю, страшнай смерццю скрыпача!
15.04.2020