Лютаўскі дождж
Лютаўскі дождж
Лютаўскі дождж пазіраў у вялікім здзіўленні
На гразкую глебу, на боты з пушыстым падбоем,
Што крочылі цугам па ўскрайку бяздоннага неба.
А людзі глядзелі ў здзіўленні на лютаўскі дождж:
Дарослы — з трывогай, а хлопчык — з агнём апантанага,
Той яўна стараўся ўвабраць у сябе гэты дождж,
Каб выплюхнуць потым яго на дзядулеў мальберт
з гразюкай, разлівам, пушыстым падбоем на ботах,
і, самае важнае, з тонкай бязважкай калінай
Пад плоймай маленькіх, чырвоных, як жар парасонікаў.
1 лютага 2015