Ролі Адзінага. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 Ноябрь 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ролі Адзінага

У самай цёмнай глыбіні,
І ў самай светлай вышыні,
У Тым, хто наш Сусвет прысніў,
Мы разам.
І мы заблытваемся ў снах,
Дзе пёхам не дайсці да дна.
За спробу сутнасць распазнаць —
Параза.

Героі сцэны ўсе ілгуць,
Калі гукаюць на бягу.
А лёсы круцяць іх і гнуць
Да болю.

Вось бацька воляю айца
Вядзе сястрычку з-пад вянца,
І здані ходзяць без канца
Па коле.

Вось нехта абрывае смех,
З хады зрываецца на бег,
І растае чырвоны снег
Пад маскай.
А свет у карагодзе мар
Разгортвае шырэй абшар,
Вядзе свой статак на папар,
Бы ў казцы.

Да заўтра знікне злы дурман,
Растане прывідны туман,
І сонца выпаліць падман
Знаходкі.
А мы так любім свой агонь
І да яго бяжым бягом,
І вочы мружым на яго,
Як коткі.

І вось праз тысячу плацін
І мілі сонечных вітрын
На яву страшны сон адзін
Прабраўся.
Грымяць званы над галавой,
Ірвецца з сэрца горкі вой:
З сястрой няверны хлопец твой
Пабраўся.
4 студзеня 2019

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags:

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.