Снежная ціша

Posted by Владимир Череухин on 1 Январь 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Снежная ціша

пушысты, засыпаны снегам, адвечны ранак.
І ціша такая, што час прыпыніў свой бег,
Каб падзівіцца на шыбы, якія люструюць світанак,
Прылашчыць паглядам раскошны, раўнюсенькі снег.
Бязлюддзе, бязмоўе, бясслоўе, святарная неруш,
Хвілінная выспа ў няспыннае плыні гадзін.
Глядзіш, не вачыма – душой і пачуццям не верыш,
Што свет прыадкрыў табе сэрца, і ты ў ім адзін.
27 снежня 2016 – 1 студзеня 2019

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , , ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.