Вочы і неба

Posted by Владимир Череухин on 12 Январь 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

ВОЧЫ і НЕБА

 

 

Блукаюць па зямной паверхні людзі.
Іх вочы паўтараюць колер неба.
У яснае надвор’е ззяюць сінню,
Свінцова-шэрыя – у навальніцу.
Але між іх бываюць і такія,
Чый колер не мяняецца ніколі.
І там, дзе аб’яўляюцца яны,
Наадварот – святлеюць вочы неба.

 

 

2007

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.