Мы збіраем сродкі на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай «Альтанка»

Posted by Владимир Череухин on 30 декабря 2016 in Блог, Новости |

Сябры! Мы з Дар’яй Дарошка распачалі на платформе «Талака кампанію па зборы сродкаў на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай «Альтанка». У яе склад увойдуць вершы, апавяданні і афарызмы на беларускай мове.
Калі вы хочаце займець «Альтанку», то прашу вас далучыцца да кампаніі ды зрабіць перадзамову, аплаціўшы зараз патрэбную вам колькасць асобнікаў праз сайт «Талака».
1 асобнік кнігі каштуе 10 рублёў; 2 асобнікі — 20 рублёў і г.д.
Сайт запамінае хто і колькі грошай унёс. Усе атрыманыя грошы складваюцца ў скарбонку і пасля таго, як неабходная колькасць сродкаў будзе сабраная, кніга будзе неадкладна выдадзеная і разасланая тым, хто ўкладваў уласныя грошы ў агульную скарбонку адпаведна таму, хто колькі замовіў.
Уся актуальная інфармацыя аб бягучым стане кампаніі будзе своечасова адлюстроўвацца на старонцы праекту — вы заўсёды будзеце ведаць на якім этапе ўвасаблення знаходзіцца кніга.
Каб замовіць кнігу сабе і сваім блізкім, трэба зайсці на старонку праекту. Націсніце на адну з пяці прадстаўленых кнопак (мінімальная колькасць асобнікаў — 1, максімальная — 5)і дзейнічайце далей згодна інструкцыі.
Калі вам па нейкай прычыне не атрымаецца зрабіць уносак, то вы заўсёды можаце звярнуцца па дапамогу да кансультанта з «Талакі» па тэлефоне:
+375 29 8 777 900

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.