Мы збіраем сродкі на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай “Альтанка”

Posted by Владимир Череухин on 30 December 2016 in Блог, Новости |

Сябры! Мы з Дар’яй Дарошка распачалі на платформе “Талака кампанію па зборы сродкаў на выданне трэцяй сумеснай кнігі пад назвай “Альтанка”. У яе склад увойдуць вершы, апавяданні і афарызмы на беларускай мове.
Калі вы хочаце займець “Альтанку”, то прашу вас далучыцца да кампаніі ды зрабіць перадзамову, аплаціўшы зараз патрэбную вам колькасць асобнікаў праз сайт “Талака”.
1 асобнік кнігі каштуе 10 рублёў; 2 асобнікі – 20 рублёў і г.д.
Сайт запамінае хто і колькі грошай унёс. Усе атрыманыя грошы складваюцца ў скарбонку і пасля таго, як неабходная колькасць сродкаў будзе сабраная, кніга будзе неадкладна выдадзеная і разасланая тым, хто ўкладваў уласныя грошы ў агульную скарбонку адпаведна таму, хто колькі замовіў.
Уся актуальная інфармацыя аб бягучым стане кампаніі будзе своечасова адлюстроўвацца на старонцы праекту – вы заўсёды будзеце ведаць на якім этапе ўвасаблення знаходзіцца кніга.
Каб замовіць кнігу сабе і сваім блізкім, трэба зайсці на старонку праекту. Націсніце на адну з пяці прадстаўленых кнопак (мінімальная колькасць асобнікаў – 1, максімальная – 5)і дзейнічайце далей згодна інструкцыі.
Калі вам па нейкай прычыне не атрымаецца зрабіць уносак, то вы заўсёды можаце звярнуцца па дапамогу да кансультанта з “Талакі” па тэлефоне:
+375 29 8 777 900

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.