Каханне

Posted by Дарья Дорошко on 30 Май 2018 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Каханне

Якое прыгожае слова “каханне”!
Нашмат прыгажэй за “любоў”.
Яно патыхае няўлоўным спатканнем
Душы з чараўніцтвам замоў.
Яно — таямніца ад краю да краю,
Бясконцая бездань жыцця,
Дзе лёсы, як птушкі з гнязда, пазіраюць.
Чакаючы страў і піцця.
У празе ўвасобіцца ў сонечнам свеце
Яны нецярпліва крычаць.
“Каханне!” — як рэха ўсіх слоў на планеце,
Што лёсы люляе ўвесь час.

11.02.2018

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.