Каханне

Posted by Дарья Дорошко on 30 мая 2018 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Каханне

Якое прыгожае слова «каханне»!
Нашмат прыгажэй за «любоў».
Яно патыхае няўлоўным спатканнем
Душы з чараўніцтвам замоў.
Яно — таямніца ад краю да краю,
Бясконцая бездань жыцця,
Дзе лёсы, як птушкі з гнязда, пазіраюць.
Чакаючы страў і піцця.
У празе ўвасобіцца ў сонечнам свеце
Яны нецярпліва крычаць.
«Каханне!» — як рэха ўсіх слоў на планеце,
Што лёсы люляе ўвесь час.

11.02.2018

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.