25

Свет у падарунак

Posted by Дарья Дорошко on 11 Апрель 2014 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |
Свет у падарунак  

Ува мне віруюць сілы:
Да нябёсаў далятаю!
Ён такі дабразычлівы –
Свет, які сама вярстаю!
На старонках ззяе месяц,
Ветрык ледзьве падзьмухае –
Міжрадкоўе ўсіх абвесціць:
Гэта я цябе кахаю!
Кожнай лужыне адбітак
Сонца дорыць шчыра, шчодра!
Новы дзень як фотаздымак,
На якім і ў дождж, і ў вёдра
Ззяе зорачка любові
Мой агонь не патухае –
Паўтараю, бы ў замове:
“Гэта я цябе кахаю!”
А на вокладцы, пад назвай,
Там, дзе прозвішча паэта, –
“Не блазнуй, – замест адказу! –
Я цябе кахаю гэта.”…

9.03.2014.

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.