25

Свет у падарунак

Posted by Дарья Дорошко on 11 апреля 2014 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |
Свет у падарунак  

Ува мне віруюць сілы:
Да нябёсаў далятаю!
Ён такі дабразычлівы —
Свет, які сама вярстаю!
На старонках ззяе месяц,
Ветрык ледзьве падзьмухае —
Міжрадкоўе ўсіх абвесціць:
Гэта я цябе кахаю!
Кожнай лужыне адбітак
Сонца дорыць шчыра, шчодра!
Новы дзень як фотаздымак,
На якім і ў дождж, і ў вёдра
Ззяе зорачка любові
Мой агонь не патухае —
Паўтараю, бы ў замове:
«Гэта я цябе кахаю!»
А на вокладцы, пад назвай,
Там, дзе прозвішча паэта, —
«Не блазнуй, — замест адказу! —
Я цябе кахаю гэта.»…

9.03.2014.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.