Царскасельская статуя — пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай
Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Царскасельская статуя
(пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай)
Лунаюць жоўтыя лісты
Над сажалкаю лебядзінай,
І ззяюць барваю кусты
амаль саспелай арабіны.
Бялюткая, як першы снег,
Падціснуўшы прыгожа ногі,
Яна сядзіць, стаіўшы смех,
Не зводзіць позірку з дарогі.
Я адчувала смутны страх
Ля гэтай дзеўчыны каменнай,
Гуляла па яе плячах
бязважка-лёгкае праменне.
І як змагла я дараваць
Парыў тваёй хвалы натхнёнай?…
Глядзі, ёй светла сумаваць,
Такой прыўкрасна агалёнай!
13 чэрвеня 2016