Чорнае сонца — пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка
Чорнае сонца
(пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка)
Чорнае сонца ўзыйшло па-над домам.
Стала ўсё раптам чужым, незнаёмым.
Клёны і ліпы, праспекты і скверы
Перакруціла без ладу, без меры.
Чорнае сонца лунала ў відзежах,
Перабірала дарогі бязмежжа.
чорнае сонца палала над намі
Ззяннем адчайным, чорна-барвяным,
Вострым і грозным, смяротным, як джала,
Высмактаць, знішчыць усё пагражала…
чорнае сонца — пагібельнай прорваю —
Пашчу ашчэрыла па-над галовамі.
Зжэрла, расплавіла свет даляглядаў.
з сэрцам уласным цяпер я не ў ладзе…
Новае сэрца вачыма бяздоннымі,
Чорна-барвянымі, ледзьве знаёмымі,
Горад разглядвае дзікі, расплаўлены,
Неба нязвыклае, з пашчай разяўленай.
2016
Рускамоўны арыгінал можна прачытаць тут