Курапаты

Posted by Владимир Череухин on 20 Март 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Курапаты
(Курапаты, кураслепкі – дыялектная назва белых пралесак)

Сыходзяць снігі і на ўгрэтых узлесках,
Адна за адной зацвітаюць пралескі.
А ў лесе ля Менску, ва ўрочышчы болю
Таксама струменіцца сонца скрозь голле,
Цалуе і песціць жаўтлявы пясочак,
Нібыта да костак прагрэць яго хоча!
Трапечуць, як свечкі, бялюткія кветкі –
бясконцых растрэлаў маўклівыя сведкі.
Спачылі ахвяры, зарылі іх катаў,
А ў лесе праклятым цвітуць курапаты.
Як белая замець, як вечная памяць,
Якую нікому нічым не запляміць!

27 лістапада 2013

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , , , ,

Copyright © 2011-2022 All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.