Мижвольнае чарадзейства
Лустачкі бульбы, лапікі моху,
Вогнішча, смех ля ялін.
Ноч надыходзіць памалу, патроху,
Мяккай ступой па зямлі.
Ноч падыходзіць да вогнішча, вочы,
Поўныя іскраў, бляшчаць.
Ці то не вочы ўжо? Думай, што хочаш
Людзі ля вогнішча спяць.
Зоркі ды поўня зіхочуць скрозь лапы.
Ноч прылягла ля ялін.
Летні лагодны дажджышка закрапаў.
Памяць блукае ў Калі б…
Памяць блукае ў мінулым, каб снілі
Людзі дзівосныя сны.
Мары, дзіцячыя мары аб сіле
Ліпнуць да духаў лясных.
Духі лясныя здзіўляюцца марам,
Пільна глядзяць на людзей.
Лустачкі бульбы ды кубак узвару?
Будзе вам сіла …надзей!
29.06.2021