Крылы
Posted by Дарья Дорошко on 15 декабря 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Нестае мне ўжо сілы, стамілася моцна
Ад няроўнага ходу ўласналёсавых кроснаў.
Папрадухай палоннай тку валошкі ды клёны,
А з-пад пальцаў выходзяць бліскавіцы-праклёны…
Я стамілася моцна, нестае мне ўжо сілы.
Сніць, забыўшыся, сэрца, свае ўласныя крылы.
22.03.2022