Саркастычнае, снежнае, шчаслівае

Posted by Дарья Дорошко on 4 февраля 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Калі вы не чулі, як рагочуць вароны і галкі, значыцца вы яшчэ не ведаеце, што такое сапраўдны сарказм!
О, як гэта па-чалавечы — гэтае іхняе «Ааа-ха-ха!»
Як гэта па-снежнаму і па-вечароваму!
І так гэта цудоўна, ага!
І смешна. І пераклікаецца з нечым у душы.
І так цяжка ўтрымацца ад рэакцыі ў адказ! І не ўтрымалася, канешне) Ад чалавечага «хі-хі» у адказ на варонінае «ааа-ха-ха» немагчыма было ўтрымацца. І гэты ціхі смяшок, усмешка-снежка — ці-то мая? Ці-то вароніна? — Ай, і не важна ўжо! — зрабіла мой вечар.
Пад нагамі — рып, над галавой — ааа-ха-ха, побач — люблю, а вакол — цемра. Ці-то ночы? Ці-то свету? Ай, і не важна ўжо, калі побач ты!

5.02.24

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: ,

Copyright © 2011-2026 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.