Пятнаццаць секунд шчасця

Posted by Дарья Дорошко on 4 февраля 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Пятнаццаць секунд шчасця ў мяне ўчора здарыліся. Абсалютнага, каляровага, пухнатага і смачнага шчасця. На вуліцы каля пад’езда. Стаю, мужа чакаю: ён у краму пайшоў… Ну вось, стаю значыцца, а вакол снег завейны, рыхлы, пяшчотны і пухнаты. Зрабі крок — і!.. Мы толькі што па ім пратупалі. Недзе ён па-костачкі, недзе да сярэдзіны галёнкі. Пахадзілі значыцца па гэтым пухнатым белым пледзе, да пад’езда падыйшлі, я і засталася, стаю, чакаю, жуйку апельсінавую жую. і накаціла! На мяжы снега сабакі брэшуць: вёска побач жа! Дымком цягне, дрэвам волкім, стружкай… Тут снег. Ізноў снег! — на твар, да неба запракінуты зрэдку падае, капае, дзюбае… цалуецца(!?) Сакавіты, яскравы смак пяшчотнай апельсінавай жуйкі, як у дзяцінстве! Бязважкі, лебядзіны пух капюшона шчокі лашчыць. Мо і не лебядзіны, ды вядома ж, не лебядзіны, але якая розніца! Водар зімы паўсюль: і ўсярэдзіне, і звонку! Шчасце сапраўднае, снежнае, зімовае, якое адчуваецца на дотык, смачнае, усепранікальнае і ўсеабдымнае шчасце! А потым я ўспомніла. Успомніла і адчула акуляры на твары. Чорныя… Але яны ў мяне былі, гэтыя пятнаццаць секунд мяне!.. Размножыць і паставіць на цыкл, як пажартаваў, вярнуўшыся з крамы, муж))

16.12.2022

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: ,

Copyright © 2011-2026 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.