Дар’я Дарошка
Дар’я Дарошка (Таццяна Леанідаўна Чараухіна), нарадзілася ў Гомелі ў 1977 годзе.
Скончыла Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт ім. Ф. Скарыны. Філолаг.
З 2001 года сябра грамадскага аб’яднання Беларускі літаратурны саюз “Полоцкая ветвь”.
Дыпламант у намінацыі “Паэт” міжнароднага фестываля АРТ-сесія (Гомель, 2000),I міжрэгіянальнага фестываля аўтарскай песні і паэзіі (Гомель, 2005, фіналіст турніра паэтаў [”Пушкин в Британии”][2] (Лондан, 2009). Пераможца літаратурнага конкурса “Белакрылы птах”,які праводзіўся выдавецтвам “Союз писателей” і міжнародным саюзам творчых сіл “Озарение” (Навакузнецк, 2012), па выніках якога выйшаў калектыўны зборнік пад гэткай-жа назвай. Пераможца ў намінацыі “Паэзія” рэспубліканскага творчага конкурса “Литературная крона – 2012”.
Вершы піша гадоў з васьмі. Да 2008 года друкавалася пад сваім сапраўдным імем.
Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Заходняя Дзвіна” і ў іншых СМІ.
Удзельнічала ў калектыўных зборніках: “Ветвь”, “Настрой”, “И я живое слово запишу”, “Святло шчымлівай памяці”, “Яблоневый бансай”, “Пралеска”, гэтаксама ў электроннай версіі зборніка [”Чернобыль 25 лет спустя”][3], створанага на вэб-сайце Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы”; [”Avrora borealis”][4], што выйшаў ў Мінску ў 2008; набыў папулярнасць як ў Беларусі, так і ў Паўднёвай Амерыцы.
У 2010 годзе, у суаўтарстве з Уладзімірам Чараухіным, выйшла кніга [”Не наступайте птице на крыло…”][5]. У 2012 у выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет першая персанальная кніга [”В Начале”][6].
Піша на рускай і беларускай мовах.