Адкрыццё

Posted by Владимир Череухин on 25 November 2024 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Жнівень. Яшчэ колькі тыдняў спякотнага лета, Толькі мне чутна, што восень ужо ля парога. Кветкі петуній марнеюць ад ветру сырога. Пахі ў паветры мне служаць яскравай прыкметай, Кажуць яны, што свяціла з Ільвінай бярлогі Шусьнула ў госці, на ручкі да зорнай Дзяўчыны, І пазірае з халодных нябёсаў Айчыны, Слухае поклічы зорнай птушынай дарогі. Як невідушчы […]

Tags: , ,

Бібліятэка

Posted by Дарья Дорошко on 25 November 2024 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Кожны ранак прачынаемся — Новай кнігай пачынаемся. І чытае ў кнізе бог, Хто нам сёння дапамог, Хто пакрыўдзіў, хто зняважыў. Кожны крок у кнізе важны, Кожная старонка, слова — Значна ўсё, І нават мова. Дзень праходзіць, і чытач Кажа сам сабе: “Дабранач!”, Ставіць кнігу на паліцу, Каб нам — новай нарадзіцца… Раніцою прачынаемся — Новай […]

Tags: , ,

Русалкі

Posted by Дарья Дорошко on 30 October 2024 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Мой лістападзе, прачынацца час! На вечным золку —зараз змрок і холад. Калі на дрэвах шэрань, быццам наст, Тады русалкі пакідаюць горад. Па дзіўным насце ў свет гушчарных сноў Яны сыходзяць памяртвелым цудам. На сінечы шмат зорных ланцугоў: Сляды адводзяць прэч ад злой астуды. А снегапад стварае міражы І засыпае ўсе памылкі лёсу. Зіма. І холад. […]

Tags: , ,

Начны акіян

Posted by Владимир Череухин on 15 December 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Начное неба твар схіліла чорны, Углядваецца ў вока акіяна, Які ляжыць расслаблена, рахмана – Малюе ў нетрах зорную карону. Яго пагляд, празрысты, нібы люстра – Агромністае люстра на паў-свету – Уважлівы і пільны, быццам сетка! Хто скажа, што ў бяздоннай зрэнцы пуста? – Той не глядзеў у вусцішныя глыбі, Не бачыў слізгацення чорнай спіны, Не […]

Tags: ,

Забытае царства

Posted by Владимир Череухин on 15 December 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Затоплены замак забытых цароў. На слізкіх каменнях цвітуць анемоны. Гусцее сутонне за лесам калонаў, Якое застудзіць і рыбіну кроў. Пульсуе, іскрыцца марская імжа. Пустэльнік зашыўся пад камень употай. Пратаяла з ценяў жывая істота, Пагрозна трымаючы гостры кінжал. Хвалюецца, ходзіць бязважкі падол. Марская танцоўшчыца ў чорным убранні Танцуе самотна ў падводным маўчанні. Ні руху, ні дыху […]

Tags: ,

Баразна

Posted by Владимир Череухин on 15 December 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Сухадол ляжыць пахмура. Кінуць вокам – свет няміл. Уздымаецца віхура, Завівае мёртвы пыл. Лёг пад ветрам верас звонкі, Дрэвы хіляцца на бок, Нікне долу камняломка — Нешта гневаецца Бог! Надараецца часіна: Доля — горай за палын, Стане ў горле даўкай глінай Самы спраўны жытні блін… Бабы ходзяць хросным ходам, Гуртам цягнуць востры плуг. Дружным стогнам, […]

Tags: , ,

Як зрэнка ў аблямоўцы веяў…

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Як зрэнка ў аблямоўцы веяў, Душа ў паэзіі жыве. 10.11.2018

Tags: , ,

Танклявы шкляны гарлачык…

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Танклявы шкляны гарлачык Майго усведамлення Сусветнай прасторы Зрабіўся яшчэ больш крохкім, Яшчэ больш уразлівым, І зоркам у ім Стала нібыта цесна. Ды якое там цесна! — Амаль рызыкоўна. Рызыкоўна мітусіцца На самусенькім дне І кожнае імгненне Трапляць у палон Анігіляцыі любові, А мо яшчэ і веры, І нават надзеі… І што з […]

Tags: , ,

Свет наш маленькі, што тое яйка…

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Свет наш маленькі, што тое яйка! І вельмі крохкі. І дужа мяккі — Не на паверхні ён мяккі, што ты! — У кожным сэрцы, што топчуць боты. Што топчуць боты сяброўскай здрады, І гэтай з’яве не даць нам рады, Бо немагчыма ніяк уцяміць, Як можна здрадай душу запляміць! Свет жа маленькі, уразлівы, […]

Tags: , ,

Пешшу

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Пешшу ў першы: Прыгоды — гэта прыгожа! Настаўніцы ўсмешка, Быццам праменьчык скрозь лісце. Пешшу ў дзяцінстве — Гэта нібыта скрозь неба, Неба, што вечна У смутку люструюць калюжы. Пешшу па лёсе — Гэтак вырошчваюць крылы. 23.02.2020

Tags: , ,

Памяркоўнасць

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

П’ю горкі чай. Паўкубка жыць яшчэ Да цукру. Бо ён на самым дне. Эх, размяшаць бы! Ды лыжка на стале, У кухні. Ісці лянотна Па яе. П’ю горкі чай, Чакаю слодычу, Каб натуральным чынам — Сам па сабедайшоў. П’ю горкі чай… Як практыка, як дзэн… Медытатыўны сон. І мне амаль што смачна… А можа, Так […]

Tags: , ,

Мова-мама

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Я хаваюся ў мову, бы ў матчыны рукі — Прыціскаюся тварам да цёплых далоняў. Лашчаць сэрца пяшчотныя родныя гукі, Дакранаюцца чуйныя пальцы да скроняў. Я тулюся да мовы з глыбінным даверам, Бы ўмаленстве — да мяккіх матуліных грудзяў. Раскрываю насустрач ёй сэрца і дзверы — Яна цешыць, калі адракаюцца людзі. І яна захінае ў часіны […]

Tags: , ,

Мижвольнае чарадзейства

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Лустачкі бульбы, лапікі моху, Вогнішча, смех ля ялін. Ноч надыходзіць памалу, патроху, Мяккай ступой па зямлі. Ноч падыходзіць да вогнішча, вочы, Поўныя іскраў, бляшчаць. Ці то не вочы ўжо? Думай, што хочаш Людзі ля вогнішча спяць. Зоркі ды поўня зіхочуць скрозь лапы. Ноч прылягла ля ялін. Летні лагодны дажджышка закрапаў. Памяць блукае ў Калі б… […]

Tags: , ,

Крылы

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Нестае мне ўжо сілы, стамілася моцна Ад няроўнага ходу ўласналёсавых кроснаў. Папрадухай палоннай тку валошкі ды клёны, А з-пад пальцаў выходзяць бліскавіцы-праклёны… Я стамілася моцна, нестае мне ўжо сілы. Сніць, забыўшыся, сэрца, свае ўласныя крылы. 22.03.2022

Tags: , ,

Кава па-людску

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Кава. З вяршкамі і цукрам. Кава. Моцная, пахне… Ну, чым там павінна пахнуць кава? Духмяная, добрая, набытая ва універмагу кава? Ды нічым асабліва надзвычайным не павінна яна пахнуць — толькі кавай. Так, добрай, сапраўднай, купленай ва універмагу кавай! Ці то чорнай, ці то з вяршкамі і цукрам сапраўднай кавай! Так і з людзьмі.. Напэўна, думка […]

Tags: , ,

Жывы калейдаскоп

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

У восеньскай бездані жоўтага лісця, Самотна-прывіднага жоўтага лісця, А можа, рудога, чырвонага лісця, У восеньскай бездані цемры няма. А ёсць там, у бездані восеньскай, штосьці Такое, ну, штосьці такое… прыгожае? Ды не, не прыгожае… Штосьці такое Там ёсць, чаго больш анідзе і няма. Вясёлае штосьці, гарэзнае штосьці, Як тысячы чорненькіх зрэнак сланечніка, Што ў поўню […]

Tags: , ,

Я дзьмухаўцы ўпляту ў вянок…

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Ля тваіх ног цвіце васілёк, ля маіх — валошка. Паміж намі памежны слуп. (Ул. Чараухін) Я дзьмухаўцы ўпляту ў вянок, Ты — одуванчик. Ля ног квітнее василёк, Цветёт валошка. Памежны слуп цикуе крок, Ён не цвице ля нашых ног, Ён мёртвы… 20.06.23

Tags: , ,

Белы верш пра ружовы пакой

Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Ружовы колер кветак на шпалерах. Не ружа кветка — так рамонак нейки. Ци то валошка… Хто их, кветки, ведае?.. Не разабраць. не разглядзець пялёсткі — Ружовыя пялёсткі на шпалерах… А можа, ружа? А мо, усёткі ружа? Пакінь надзею, госць, сюды ўвайшоўшы! Пакінь і веру звонку, за дзвярыма. Любоў употай пранясі з сабою: З любоўю і […]

Tags: , ,

У фіялетавых браткоў — фіялетавая душа…

Posted by Дарья Дорошко on 19 November 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * У фіялетавых браткоў — фіялетавая душа. Бо кветкі не хлусяць ані колерам, ані водарам, ані, тым больш. словам. У адрозненне ад людзей, кветкі не разумеюць, што такое мана. Вось і глядзяцца яны проста ў нябёсы, як у люстэрка. Вось і ўглядаюцца ў іх нябёсы вачыма анёлаў. 22.10.23

Tags: , ,

Русалкі

Posted by Дарья Дорошко on 19 November 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Мой лістападзе, прачынацца час! На вечным золку —зараз змрок і холад. Калі на дрэвах шэрань, быццам наст, Тады русалкі пакідаюць горад. Па дзіўным насце ў свет гушчарных сноў Яны сыходзяць памяртвелым цудам. На сінечы шмат зорных ланцугоў: Сляды адводзяць прэч ад злой астуды. А снегапад стварае міражы І засыпае ўсе памылкі лёсу. Зіма. І холад. […]

Tags: , , ,

Узыход

Posted by Дарья Дорошко on 29 November 2021 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Узыход Я стамілася вельмі, стамілася моцна — Ад надзеі дрыготкай, шчымлівага ззяння Зоррак памяці, цьмянай, пакутліва-млоснай У сваёй безвыходнасці вечных бадзянняў. Што стамілася — сіл не хапае на погляд! Ні на ўздых не хапае паветра і мары! Навальніца ў крыві ірве сэрца на кроплі, І душа, нібы сонца, узыходзіць над хмарай. 26.11.2021

Tags: , , ,

Ноч разводзіць густое чарніла…

Posted by Владимир Череухин on 20 April 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Ноч разводзіць густое чарніла І малюе бухматыя гронкі, Што цямрэчы прасвечваюць міла І насычваюць водарам тонкім Двор заснулы і лаўку альтанкі. Гронкі бэзу, як сонмы галактык. У душы нараджаецца танка Пранястомных вястунак крылатых, Што лятуцьскрозь бяздонную цемру Па Птушынай Дарозе бясконцай. Зорны вецер гуляюцца з пер’ем, А наперадзе – роднае Сонца. Да […]

Tags: , , ,

Памяць 2

Posted by Владимир Череухин on 2 February 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца… Добры след: На згадкі багацее свет, Яны гукаюць пры нагодзе. Няма ў латку нічога злога Пасля вірлівай плыні дзён Люляе памяць дзіўны плён Залатамыйніка старога. Сплываюць страты, спрэчкі, […]

Tags: , , ,

Памяць 1

Posted by Владимир Череухин on 2 February 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Памяць Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску. (Дар’я Дарошка) Прыходзяць людзі і сыходзяць, І застаецца добры след. На згадкі багацее свет. Яны ўсплываюць пры нагодзе. Плынь часу вымывае звадкі З залатамыйнага латка. І ззяюць зоркамі ў руках Цудоўных момантаў зярняткі. 1 лютага 2020

Tags: , , ,

Вершнік

Posted by Владимир Череухин on 18 November 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Вершнік У вушы ўліваецца шолах і словы. У пальцах дубоў промні поўні, як лёзы. У чорных вірах захлынаецца позірк. Запознены вершнік вяртаецца з ловаў. Забыўся на час і на вёрткія сеткі, Гукае, блукае бясконца і марна, А потым памкнуўся за казачнай сарнай І трапіў да зыркай, як зорачка кветкі. І клічуць яго па-ранейшаму — верш–нік. […]

Tags: , ,

Дождж ідзе павольна, пакрысе…

Posted by Дарья Дорошко on 4 August 2019 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * Дождж ідзе павольна, пакрысе. Тупае па лужынах паважна. Быццам з-пад ілба глядзіць на ўсе Шапікі, дамы, платы і лазні. Радуецца ціхенька ў душы, Што нарэшце скончылася спёка. Ля ракі гуляе ў галышы, Мые месяц пенаю з аблокаў. Адмывае поўню да зімы — Каб да бляску, да шклянога ззяння!.. Снедаю. Яечня і камы, […]

Tags: , , ,

Сатварэнне

Posted by Дарья Дорошко on 18 June 2019 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Сатварэнне У фіялетавых нябёсах Нібыта развітальны шлях — Бліскучы, ажно слепнуць лёсы І скачуць зайчыкі ў вачах! Уфіялетавых нябёсах Ён, Млечны, белым малаком Разліўся па-над нашай вёскай, Смугой стаіўся пад акном. Птушыны шлях, Сусвет надзеі — Плыве ў нябёсах чыйсці сон. У ім ствараюцца падзеі І кубак з цёплым малаком. 16.05.2019

Tags: ,

На Млечном Пути, на Птушыным Шляху…

Posted by Дарья Дорошко on 18 June 2019 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

* * * На Млечном Пути, на Птушыным Шляху Жывем и ствараем прыкметы. Баімся грымотаў, памылак, граху І цешымся сонцам і ветрам. Лунаем у хмарках, аблоках, радках, Што зноў нараджаюцца ў сэрцы. Люструем пакуты і шчасце ў вачах, Імкнемся ў любові сагрэцца. На Птичьей Дороге, на Млечным Шляху Шукаем свой лёс, быццам птушкі, Што нават […]

Tags: ,

Вулічны музыка

Posted by Дарья Дорошко on 18 June 2019 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Вулічны музыка На вулічнай пляцоўцы ля палацу Спяваў прыгожы малады музыка. Гітару ён сваю пяшчотна ласціў, Басы ў калонках дабаўлялі крыку. Густоўная, дасціпная праграма — І слухачы запляскалі ў далоні. А ён спяваў пра цягнікі і маму, Пра колаў стук і дрэвы на адхоне. Пра памяць, што ирве на часткі сэрца, Пра слёзы здрады і […]

Tags: ,

Нагода

Posted by Владимир Череухин on 18 June 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Нагода Эпіграф: … Але й ля эдэмскіх кветак гляджуся, як райскі змей… Э. Акулін Змей ляжыць на санцапёку, Падстаўляе промням бокі, Млява выгінае спінку, Адганяе мух галінкай. Раптам трэск і шолах злева – Праз кусты імчыцца Ева. Не паспеў ён схамянуцца, Ды кудысьці ўбок крутнуцца, Аж нясецца за дзяўчынай Нейкі хлопец без рабрыны – Па […]

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.