У любові
Любімы татаў гадзіннік. Наручны, з вялікім цыферблатам, з прыгожымі арабскімі лічбамі на ім. І з акенцам календара, што адшчоўквае, як шалупінне, дні кожнай новай поўначчу. Ндзл белымі літарамі на чырвоным квадраціку і будні — чорнымі літарамі на белым. Прыгожы вялікі цыферблат у кругляшы з жоўтага металу. Гэта быў наручны гадзіннік на карычневым раменьчыку — татаў […]
Саркастычнае, снежнае, шчаслівае
Калі вы не чулі, як рагочуць вароны і галкі, значыцца вы яшчэ не ведаеце, што такое сапраўдны сарказм! О, як гэта па-чалавечы — гэтае іхняе “Ааа-ха-ха!” Як гэта па-снежнаму і па-вечароваму! І так гэта цудоўна, ага! І смешна. І пераклікаецца з нечым у душы. І так цяжка ўтрымацца ад рэакцыі ў адказ! І не ўтрымалася, […]
Пятнаццаць секунд шчасця
Пятнаццаць секунд шчасця ў мяне ўчора здарыліся. Абсалютнага, каляровага, пухнатага і смачнага шчасця. На вуліцы каля пад’езда. Стаю, мужа чакаю: ён у краму пайшоў… Ну вось, стаю значыцца, а вакол снег завейны, рыхлы, пяшчотны і пухнаты. Зрабі крок — і!.. Мы толькі што па ім пратупалі. Недзе ён па-костачкі, недзе да сярэдзіны галёнкі. Пахадзілі значыцца […]
Ледзянцовае
Зорная, ільдзістая высачыня. Не дасягальная, не спасцігальная — сігай-не сігай, сягай-не сягай — неспасцігальная, недасягальная! Сама як лядзяш і ўсё ледзяніць. І зусім трошачкі, самую крышачку ледзянцовая — як у маленстве. Зорна-ледзянцовая. Зоркі-манпансье высока вісяць, прыклееныя — не дацягнуцца, не сарваць. Але салодкія! Як сон, як… А вось ужо і ранак! Якія там зоркі, калі […]
Дзядуля Мароз і грэйпфрут
Калі мне было гадоў 5-6, я безагаворачна верыла ў Дзеда Мароза. І дужа любіла грэйпфруты, ці, як мы іх тады называлі, гібрыды. Дарэчы, я і зараз іх люблю. Ну, дык вось. Зіма, снег, пераднавагоддзе. Выйшлі мы ўтрох – мама, тата, я – на вечаровую прагулку: у снезе там паваляцца, пабегаць па лёдзе, за маміну далонь […]
Цім–дрывасек
Цім–дрывасек (казка) Было гэта даўным-даўно, калі яшчэ прадзеды нашых дзядоў пехатой пад стол хадзілі. У аднойвёсцы жыў хлопец Цім, ці, як яго найчасцей сваякі клікалі — Цімка, Цімошка, а калі ўшчувалі за нейкую вялікую шкоду, то звалі цэлым Цімохам, як дарослага. Вялікі ўжо вырас: гусі ды каровы ўжо папасвіў, пачалі яго да больш сур’ёзнай хатняй […]
Абуджэнне
Абуджэнне Люстэрка разбілася. “На шчасце!” — упарта страсянула кучарамі Наста. — Давай! — тут жа аднекуль між металам і шклом праплішчылася тонюсенькая, як цень, чорная лапка з патрабавальна раскрытай далонькай. — Чаго?! — Наста не тое, каб спалохалася, хутчэй асалапела. — Ну як чаго? Шчасце давай! Сама прапаноўвала. — Я-а-а-а-а! — Да дзяўчынкі нарэшце дайшло, […]
Мастак
Мастак У каждого города — свои художники… Д. Дорошко. «У каждого города — свои поэты…» Вуліцы, нібы шэрым шоўкам, ахутаныя мяккім шолахам драбнюткай восеньскай імжы. Людзі — дзіўныя птушкі: захапляюцца гарачым сляпучым ліпеньскім днём і каўтаюць таблеткі ад ціску; млеюць ад свежасці кастрычніцкага дажджу і раз-пораз адбіваюцца ад насмарку, як я. І тым не менш […]
Альтанка
Трэцяя наша сумесная кніга. На гэты раз – на беларускай мове. Усё як заўсёды: вершы, афарызмы, апавяданні. Больш разгорнутую інфармацыю пра кнігу можна адшукаць у раздзеле “Блог”. Назва: Альтанка Аўтары: Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін Выдавецтва: Мінск “Кнігазбор” Год выдання: 2017 Колькасць старонак: 140 Вокладка: мяккая, манахромная Аўтар вокладкі і ілюстрацый: Алег Ананьеў Дзе набыць: […]
Яйка ці… верабей?
Яйка ці… верабей? Вераб’і цырыкалі на галінцы. Спосаб завязвання гальштука, элегантныя падскокі і манера цвыркаць, заміраючы на высокіх нотах, – усё паказвала на тое, што гэта не нейкія там вераб’і з гарадскіх сметніц, а высокаадукаваныя, духоўна развітыя вераб’і з вышэйшага свету. Абмяркоўвалі надзвычай актуальную тэму: што было раней – яйка ці верабей? Гутарка вялася ў […]
Абдоймы
Абдоймы Птушка ляцела па небе. Вельмі доўга. Ўсё жыццё. Ляцела, задуменна гледзячы наперад. Павольна ўзмахвалі крылы: Уверх-уніз, уверх-уніз. І сэрца было поўна да краёў палётам і бяздоннай сінню; і яшчэ нейкім дзіўным пачуццём, якое невядома калі пасялілася ў ім. Пачуццё гэта было настолькі дзіўным і невытлумачальным, што птушка вельмі рэдка і цьмяна чула яго голас. […]
Заўтра
ЗАЎТРА (побытава-містычнае апавяданне) Уладзімір Сцяпанавіч Буслаеў вярнуўся з крамы злёгку на падпітку. Сустрэў у гастраноме сябра, з якім не бачыліся больш за паўгода, і вырашыў нагнаць упушчаны час у кафетэрыі. Частаваў Сяргей. Пагаманілі за жыццё, памарылі пра мінулае. Нават, як у першым класе настаўніцу на дошцы ў выглядзе Бабы Ягі ў суаўтарстве намалявалі, успомнілі. Абодвум […]
Стрыптыз на лістку крапівы
Не спалося. Накінула куртку і выйшла ў сад. Прайшлася ў самы далёкі закуток. Там у мяне, ля самага плота ляжыць цудоўны чурбачок для паэтычных вячорак у кампаніі музы. На гэты раз ніякага нататніка я з сабой не брала. Паляпала па кішэнях – цыгарэт там таксама не апынулася – пакінула іх на лядоўні. Ўздыхнула і стала […]