Posted by Владимир Череухин on 21 March 2020 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Цім–дрывасек (казка) Было гэта даўным-даўно, калі яшчэ прадзеды нашых дзядоў пехатой пад стол хадзілі. У аднойвёсцы жыў хлопец Цім, ці, як яго найчасцей сваякі клікалі — Цімка, Цімошка, а калі ўшчувалі за нейкую вялікую шкоду, то звалі цэлым Цімохам, як дарослага. Вялікі ўжо вырас: гусі ды каровы ўжо папасвіў, пачалі яго да больш сур’ёзнай хатняй […]
Tags: проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 11 December 2018 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Птушынае малако — нотабэнька шостая Вельмі люблю цукеркі “Птушынае малако”. Заўжды падазраваў, што некалі з імі некалі мусіць адбыцца нейкая гісторыя ды падсвядома чакаў гэтага, але ўсё неяк абыходзілася. І вось аднойчы… Спатрэбілася мне каробка далікатнага смакоцця. Сказаў хлопцу, супрацоўніку крамы, што мне патрэбна каробка “Птушынага малака”. Той бадзёра “агакнуў” і борздзенька павалок мяне зігзагамі […]
Tags: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 22 August 2018 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
blyocat vulgaris — нотабэнька пятая Эўфімістычная белая палярная ліса блукае па рускамоўнай прасторы ўжо не адно дзесяцігоддзе. А зусім нядаўна айчыннымі натуралістамі быў выяўлены раней невядомы від філалагічнай фауны на абшарах беларускамоўя: англійская блакітная котка — Блёкат (blyocat vulgaris). ). Сустракаецца паўсюдна, але пераважна на палітычных сходах. Зрэдку трапляецца на творчых пляцоўках, любіць сучасныя вершы […]
Tags: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 3 August 2018 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Шыльда на ножках — нотабэнька чацвёртая Існуе вялікая частка беларусаў, якія ў нашых сённяшніх варунках адчуваюць сябе выспай у моры: найбліжэйшы да цябе “беларус беларусавіч” з якім можна ўжывую хаця словам перакінуцца, знаходзіцца за даляглядам — толькі праз сеціва і можна адно да аднаго дагалёкацца. Ось і застаецца наш беларус у сваёй кватэры ў атачэнні […]
Tags: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 4 July 2018 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Маналог “бабкі” — нотабэнька трэцяя Гомельскія вуліцы вельмі цікавае месца для шпацыраў: мора гукаў з усіх бакоў, пахі дажджу, які будзе толькі праз сорак хвілін, шлейф духоў жанчыны, што прайшла дзьве гадзіны таму, пах зямлі і водар травы, якую бясконца з раніцы да вечара дробна шаткуюць “для мух” асобы ў ораньжевых спяцоўках – усё гэта […]
Tags: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 29 April 2018 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Мірныя людзі – нотабэнька другая Гісторыя адбылася ў 2016 годзе, у верасні, на чарговым пасяджэнні гомельскіх курсаў “Мова нанова”, якія на той час збіраліся ў кавярні побач з касцёлам. Атмасфера, як заўсёды, выдатная, прыязная. Адзначалі гадавіну курсаў у Гомелі. Спадарыня Юлія згатавала для ўдзельнікаў дзівосныя тексы і шакаладны торт. Праўду сказаць, я яго адразу ўнюхаў […]
Tags: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 23 April 2018 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Адкуль вы? — нотабэнька першая Стаю на прыпынку, чакаю транспарту. Падыйшла жанчына, папыталася які мне нумар патрэбны. Пастаялі, пабалакалі трохі: яна мне – па-руску, я ёй – па-беларуску. Ну і, нарэшце, пытанне – як жа без яго: – А вы откуда-то приехали? – Ды не, – адказваю. – Я тутэйшы, гомельскі! – А- ! А […]
Tags: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 6 February 2016 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
ЗАЎТРА (побытава-містычнае апавяданне) Уладзімір Сцяпанавіч Буслаеў вярнуўся з крамы злёгку на падпітку. Сустрэў у гастраноме сябра, з якім не бачыліся больш за паўгода, і вырашыў нагнаць упушчаны час у кафетэрыі. Частаваў Сяргей. Пагаманілі за жыццё, памарылі пра мінулае. Нават, як у першым класе настаўніцу на дошцы ў выглядзе Бабы Ягі ў суаўтарстве намалявалі, успомнілі. Абодвум […]
Tags: проза на белорусском языке, Татмир
Posted by ТАТМИР on 8 September 2014 in
ТАТМИР — Проза на белорусском языке |
∞
Не спалося. Накінула куртку і выйшла ў сад. Прайшлася ў самы далёкі закуток. Там у мяне, ля самага плота ляжыць цудоўны чурбачок для паэтычных вячорак у кампаніі музы. На гэты раз ніякага нататніка я з сабой не брала. Паляпала па кішэнях – цыгарэт там таксама не апынулася – пакінула іх на лядоўні. Ўздыхнула і стала […]
Tags: проза на белорусском языке, Татмир