У любові

Posted by Дарья Дорошко on 4 February 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Любімы татаў гадзіннік. Наручны, з вялікім цыферблатам, з прыгожымі арабскімі лічбамі на ім. І з акенцам календара, што адшчоўквае, як шалупінне, дні кожнай новай поўначчу. Ндзл белымі літарамі на чырвоным квадраціку і будні — чорнымі літарамі на белым. Прыгожы вялікі цыферблат у кругляшы з жоўтага металу. Гэта быў наручны гадзіннік на карычневым раменьчыку — татаў […]

Tags: ,

Саркастычнае, снежнае, шчаслівае

Posted by Дарья Дорошко on 4 February 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Калі вы не чулі, як рагочуць вароны і галкі, значыцца вы яшчэ не ведаеце, што такое сапраўдны сарказм! О, як гэта па-чалавечы — гэтае іхняе “Ааа-ха-ха!” Як гэта па-снежнаму і па-вечароваму! І так гэта цудоўна, ага! І смешна. І пераклікаецца з нечым у душы. І так цяжка ўтрымацца ад рэакцыі ў адказ! І не ўтрымалася, […]

Tags: ,

Пятнаццаць секунд шчасця

Posted by Дарья Дорошко on 4 February 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Пятнаццаць секунд шчасця ў мяне ўчора здарыліся. Абсалютнага, каляровага, пухнатага і смачнага шчасця. На вуліцы каля пад’езда. Стаю, мужа чакаю: ён у краму пайшоў… Ну вось, стаю значыцца, а вакол снег завейны, рыхлы, пяшчотны і пухнаты. Зрабі крок — і!.. Мы толькі што па ім пратупалі. Недзе ён па-костачкі, недзе да сярэдзіны галёнкі. Пахадзілі значыцца […]

Tags: ,

Ледзянцовае

Posted by Дарья Дорошко on 4 February 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Зорная, ільдзістая высачыня. Не дасягальная, не спасцігальная — сігай-не сігай, сягай-не сягай — неспасцігальная, недасягальная! Сама як лядзяш і ўсё ледзяніць. І зусім трошачкі, самую крышачку ледзянцовая — як у маленстве. Зорна-ледзянцовая. Зоркі-манпансье высока вісяць, прыклееныя — не дацягнуцца, не сарваць. Але салодкія! Як сон, як… А вось ужо і ранак! Якія там зоркі, калі […]

Tags: ,

Дзядуля Мароз і грэйпфрут

Posted by Дарья Дорошко on 4 February 2026 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Калі мне было гадоў 5-6, я безагаворачна верыла ў Дзеда Мароза. І дужа любіла грэйпфруты, ці, як мы іх тады называлі, гібрыды. Дарэчы, я і зараз іх люблю. Ну, дык вось. Зіма, снег, пераднавагоддзе. Выйшлі мы ўтрох – мама, тата, я – на вечаровую прагулку: у снезе там паваляцца, пабегаць па лёдзе, за маміну далонь […]

Tags: ,

Абуджэнне

Posted by Дарья Дорошко on 31 March 2019 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Абуджэнне Люстэрка разбілася. “На шчасце!” — упарта страсянула кучарамі Наста. — Давай! — тут жа аднекуль між металам і шклом праплішчылася тонюсенькая, як цень, чорная лапка з патрабавальна раскрытай далонькай. — Чаго?! — Наста не тое, каб спалохалася, хутчэй асалапела. — Ну як чаго? Шчасце давай! Сама прапаноўвала. — Я-а-а-а-а! — Да дзяўчынкі нарэшце дайшло, […]

Tags: ,

Яйка ці… верабей?

Posted by Дарья Дорошко on 24 March 2016 in Дарья Дорошко - Проза на белорусском языке |

Яйка ці… верабей? Вераб’і цырыкалі на галінцы. Спосаб завязвання гальштука, элегантныя падскокі і манера цвыркаць, заміраючы на высокіх нотах, – усё паказвала на тое, што гэта не нейкія там вераб’і з гарадскіх сметніц, а высокаадукаваныя, духоўна развітыя вераб’і з вышэйшага свету. Абмяркоўвалі надзвычай актуальную тэму: што было раней – яйка ці верабей? Гутарка вялася ў […]

Tags: ,

Copyright © 2011-2026 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.