Бібліятэка
Кожны ранак прачынаемся — Новай кнігай пачынаемся. І чытае ў кнізе бог, Хто нам сёння дапамог, Хто пакрыўдзіў, хто зняважыў. Кожны крок у кнізе важны, Кожная старонка, слова — Значна ўсё, І нават мова. Дзень праходзіць, і чытач Кажа сам сабе: “Дабранач!”, Ставіць кнігу на паліцу, Каб нам — новай нарадзіцца… Раніцою прачынаемся — Новай […]
Русалкі
Мой лістападзе, прачынацца час! На вечным золку —зараз змрок і холад. Калі на дрэвах шэрань, быццам наст, Тады русалкі пакідаюць горад. Па дзіўным насце ў свет гушчарных сноў Яны сыходзяць памяртвелым цудам. На сінечы шмат зорных ланцугоў: Сляды адводзяць прэч ад злой астуды. А снегапад стварае міражы І засыпае ўсе памылкі лёсу. Зіма. І холад. […]
Як зрэнка ў аблямоўцы веяў…
* * * Як зрэнка ў аблямоўцы веяў, Душа ў паэзіі жыве. 10.11.2018
Танклявы шкляны гарлачык…
* * * Танклявы шкляны гарлачык Майго усведамлення Сусветнай прасторы Зрабіўся яшчэ больш крохкім, Яшчэ больш уразлівым, І зоркам у ім Стала нібыта цесна. Ды якое там цесна! — Амаль рызыкоўна. Рызыкоўна мітусіцца На самусенькім дне І кожнае імгненне Трапляць у палон Анігіляцыі любові, А мо яшчэ і веры, І нават надзеі… І што з […]
Свет наш маленькі, што тое яйка…
* * * Свет наш маленькі, што тое яйка! І вельмі крохкі. І дужа мяккі — Не на паверхні ён мяккі, што ты! — У кожным сэрцы, што топчуць боты. Што топчуць боты сяброўскай здрады, І гэтай з’яве не даць нам рады, Бо немагчыма ніяк уцяміць, Як можна здрадай душу запляміць! Свет жа маленькі, уразлівы, […]
Пешшу
Пешшу ў першы: Прыгоды — гэта прыгожа! Настаўніцы ўсмешка, Быццам праменьчык скрозь лісце. Пешшу ў дзяцінстве — Гэта нібыта скрозь неба, Неба, што вечна У смутку люструюць калюжы. Пешшу па лёсе — Гэтак вырошчваюць крылы. 23.02.2020
Памяркоўнасць
П’ю горкі чай. Паўкубка жыць яшчэ Да цукру. Бо ён на самым дне. Эх, размяшаць бы! Ды лыжка на стале, У кухні. Ісці лянотна Па яе. П’ю горкі чай, Чакаю слодычу, Каб натуральным чынам — Сам па сабедайшоў. П’ю горкі чай… Як практыка, як дзэн… Медытатыўны сон. І мне амаль што смачна… А можа, Так […]
Мова-мама
Я хаваюся ў мову, бы ў матчыны рукі — Прыціскаюся тварам да цёплых далоняў. Лашчаць сэрца пяшчотныя родныя гукі, Дакранаюцца чуйныя пальцы да скроняў. Я тулюся да мовы з глыбінным даверам, Бы ўмаленстве — да мяккіх матуліных грудзяў. Раскрываю насустрач ёй сэрца і дзверы — Яна цешыць, калі адракаюцца людзі. І яна захінае ў часіны […]
Мижвольнае чарадзейства
Лустачкі бульбы, лапікі моху, Вогнішча, смех ля ялін. Ноч надыходзіць памалу, патроху, Мяккай ступой па зямлі. Ноч падыходзіць да вогнішча, вочы, Поўныя іскраў, бляшчаць. Ці то не вочы ўжо? Думай, што хочаш Людзі ля вогнішча спяць. Зоркі ды поўня зіхочуць скрозь лапы. Ноч прылягла ля ялін. Летні лагодны дажджышка закрапаў. Памяць блукае ў Калі б… […]
Крылы
Нестае мне ўжо сілы, стамілася моцна Ад няроўнага ходу ўласналёсавых кроснаў. Папрадухай палоннай тку валошкі ды клёны, А з-пад пальцаў выходзяць бліскавіцы-праклёны… Я стамілася моцна, нестае мне ўжо сілы. Сніць, забыўшыся, сэрца, свае ўласныя крылы. 22.03.2022
Кава па-людску
Кава. З вяршкамі і цукрам. Кава. Моцная, пахне… Ну, чым там павінна пахнуць кава? Духмяная, добрая, набытая ва універмагу кава? Ды нічым асабліва надзвычайным не павінна яна пахнуць — толькі кавай. Так, добрай, сапраўднай, купленай ва універмагу кавай! Ці то чорнай, ці то з вяршкамі і цукрам сапраўднай кавай! Так і з людзьмі.. Напэўна, думка […]
Жывы калейдаскоп
У восеньскай бездані жоўтага лісця, Самотна-прывіднага жоўтага лісця, А можа, рудога, чырвонага лісця, У восеньскай бездані цемры няма. А ёсць там, у бездані восеньскай, штосьці Такое, ну, штосьці такое… прыгожае? Ды не, не прыгожае… Штосьці такое Там ёсць, чаго больш анідзе і няма. Вясёлае штосьці, гарэзнае штосьці, Як тысячы чорненькіх зрэнак сланечніка, Што ў поўню […]
Я дзьмухаўцы ўпляту ў вянок…
* * * Ля тваіх ног цвіце васілёк, ля маіх — валошка. Паміж намі памежны слуп. (Ул. Чараухін) Я дзьмухаўцы ўпляту ў вянок, Ты — одуванчик. Ля ног квітнее василёк, Цветёт валошка. Памежны слуп цикуе крок, Ён не цвице ля нашых ног, Ён мёртвы… 20.06.23
Белы верш пра ружовы пакой
Ружовы колер кветак на шпалерах. Не ружа кветка — так рамонак нейки. Ци то валошка… Хто их, кветки, ведае?.. Не разабраць. не разглядзець пялёсткі — Ружовыя пялёсткі на шпалерах… А можа, ружа? А мо, усёткі ружа? Пакінь надзею, госць, сюды ўвайшоўшы! Пакінь і веру звонку, за дзвярыма. Любоў употай пранясі з сабою: З любоўю і […]
У фіялетавых браткоў — фіялетавая душа…
* * * У фіялетавых браткоў — фіялетавая душа. Бо кветкі не хлусяць ані колерам, ані водарам, ані, тым больш. словам. У адрозненне ад людзей, кветкі не разумеюць, што такое мана. Вось і глядзяцца яны проста ў нябёсы, як у люстэрка. Вось і ўглядаюцца ў іх нябёсы вачыма анёлаў. 22.10.23
Русалкі
Мой лістападзе, прачынацца час! На вечным золку —зараз змрок і холад. Калі на дрэвах шэрань, быццам наст, Тады русалкі пакідаюць горад. Па дзіўным насце ў свет гушчарных сноў Яны сыходзяць памяртвелым цудам. На сінечы шмат зорных ланцугоў: Сляды адводзяць прэч ад злой астуды. А снегапад стварае міражы І засыпае ўсе памылкі лёсу. Зіма. І холад. […]
Узыход
Узыход Я стамілася вельмі, стамілася моцна — Ад надзеі дрыготкай, шчымлівага ззяння Зоррак памяці, цьмянай, пакутліва-млоснай У сваёй безвыходнасці вечных бадзянняў. Што стамілася — сіл не хапае на погляд! Ні на ўздых не хапае паветра і мары! Навальніца ў крыві ірве сэрца на кроплі, І душа, нібы сонца, узыходзіць над хмарай. 26.11.2021
Дождж ідзе павольна, пакрысе…
* * * Дождж ідзе павольна, пакрысе. Тупае па лужынах паважна. Быццам з-пад ілба глядзіць на ўсе Шапікі, дамы, платы і лазні. Радуецца ціхенька ў душы, Што нарэшце скончылася спёка. Ля ракі гуляе ў галышы, Мые месяц пенаю з аблокаў. Адмывае поўню да зімы — Каб да бляску, да шклянога ззяння!.. Снедаю. Яечня і камы, […]
Сатварэнне
Сатварэнне У фіялетавых нябёсах Нібыта развітальны шлях — Бліскучы, ажно слепнуць лёсы І скачуць зайчыкі ў вачах! Уфіялетавых нябёсах Ён, Млечны, белым малаком Разліўся па-над нашай вёскай, Смугой стаіўся пад акном. Птушыны шлях, Сусвет надзеі — Плыве ў нябёсах чыйсці сон. У ім ствараюцца падзеі І кубак з цёплым малаком. 16.05.2019
На Млечном Пути, на Птушыным Шляху…
* * * На Млечном Пути, на Птушыным Шляху Жывем и ствараем прыкметы. Баімся грымотаў, памылак, граху І цешымся сонцам і ветрам. Лунаем у хмарках, аблоках, радках, Што зноў нараджаюцца ў сэрцы. Люструем пакуты і шчасце ў вачах, Імкнемся ў любові сагрэцца. На Птичьей Дороге, на Млечным Шляху Шукаем свой лёс, быццам птушкі, Што нават […]
Вулічны музыка
Вулічны музыка На вулічнай пляцоўцы ля палацу Спяваў прыгожы малады музыка. Гітару ён сваю пяшчотна ласціў, Басы ў калонках дабаўлялі крыку. Густоўная, дасціпная праграма — І слухачы запляскалі ў далоні. А ён спяваў пра цягнікі і маму, Пра колаў стук і дрэвы на адхоне. Пра памяць, што ирве на часткі сэрца, Пра слёзы здрады і […]
Варажба
Варажба Ізноў чырвоны чай І чорны, і зялёны. Маланкаю ў вачах — Гарачыя праклёны. Плыве цудоўны пах Засушанага лісця. Я разбіраю дах, Бо пары трэба выйсце. Дый годзе, няўжо чай? Ды са звычайнай парай? Не, на маіх вачах Душа сыходзіць з вара! І мёртвая вада Цяпер ліецца ў шклянку, Каб для людзей з ільда Не […]
Ранак
Ранак Ни добрых слоў, ні сонечнага ранку! Стаю, бы котка, і гляджу ў нябёсы. Рудая котка з жоўтымі вачыма, Гляджу ў нябёсы і стаю на ганку. Навокал снег, і хочацца ў сумётах Пакінуць след, лімонна-дзёрскі росчырк! Рудая котка з жоўтымі вачыма Пакіне росчырк, на бялюткім жоўты. Прачнуцца ўсе, пачнуць паліць на ганку, Убачаць у нябёсах […]
Павуццё зімовае з зоркавым адценнем…
* * * Павуццё зімовае з зоркавым адценнем: Ці то шэрань з інеем, ці то снег блішчыць. Павучок у роспачы, бо згубіў адзенне: Голенькі ды кволенькі аж звініць-трымціць. Холадна да млоснага, цьмянага адчаю, Апраметнай немачы, чорнае тугі. Нас зіма шалёная спакушае чаем, Снамі пра зялёныя добрыя лугі. Павучку між шыбамі сніцца тонкі вэлюм І смуга […]
Блёкат
Блёкат Паміж намі прабегла англійская котка. Так, англійская вечнаблакітная котка. Яе клічуць у спрэчках, імя яе Блёкат… І нахабствам гарыць яе жоўтае вока. Маляваць яе фарбаў не хопіць у свеце, Бо адценнеў шаленства вялізная прорва! З ёй знаёмыя ўсе, ну, хіба толькі дзеці… Людзям котка ўгрызаецца ў самае горла, Дастае да пячонак, высмоктвае мозг! Руйнаваць […]
Патрэбы
Патрэбы Анічога мне не трэба, Акрамя ў карунках неба, Мною ж купленага хлеба, Водару зімовых дзён. Так, амаль што анічога — Бегла б да цябе дарога, Бегла б да мяне дарога, Аж клаксоны ва ўнісон! Анічога нам не трэба, Толькі б ласцілася неба Да жывой вясновай глебы, Як яна і ён. 3.09.2018
Кавуновы
Кавуновы Чырвоны кавун у белай місе. — Нацюрморт? — Яшчэ не. Чырвонае злёгку прыснежана белым, салодкім, Пяшчотным і вельмі-вельмі смачным! І такім прывабным для восаў! Ды і мяне, чаго ўжо тут! Ну вось, кавун. Чырвоны, Міса белая. І аса, бы на снезе. — Нацюрморт? — Не, чакай, зараз! Дзе ж той рушнік? Ага!.. Ну вось, […]
Баязлівы вужака жыве ў кожным сэрцы…
* * * Баязлівы вужака жыве ў кожным сэрцы, На патэльні сумлення і хлусіць, і скача. Спадзяецца адвеку, што сонца паверыць; Што свядомасць махлярства і штучнасць не ўбачыць; Не заўважыць ягоных крыўлянняў прастора… Недарэчныя мары, пустая надзея! Бо імкнецца сумленнае сэрца да зорак! Бо вядзе пуцяводная нітка Тэзея. 1.06.2017
Хлебны
Хлебны Ну чаго табе трэба, хлопец? Хлеба? Ды няма ў мяне яго для цябе, ці чуеш? А мо трэба табе зорак, што месяц пасвіць у бяздонні неба? Не? “Хлеба!, — скуголіш, енчыш, — хлеба!..” Ды навошта табе гэты хлеб майго натхнення? Нашто табе мае словы з крыніцы маіх сноў і майго жыцця? У цябе ж […]
Каханне
Каханне Якое прыгожае слова “каханне”! Нашмат прыгажэй за “любоў”. Яно патыхае няўлоўным спатканнем Душы з чараўніцтвам замоў. Яно — таямніца ад краю да краю, Бясконцая бездань жыцця, Дзе лёсы, як птушкі з гнязда, пазіраюць. Чакаючы страў і піцця. У празе ўвасобіцца ў сонечнам свеце Яны нецярпліва крычаць. “Каханне!” — як рэха ўсіх слоў на планеце, […]