Інтэрв’ю на сайце «Свабоды»
Не так даўно Алена Германовіч і Павел Міцкевіч узялі ў нас з Дар’яй інтэрв’ю. Вынік нашай гутаркі вы можаце прачытаць на сайце вось па гэтай спасылцы.
А вось маленькі фрагмент, што не ўвайшоў у канчатковы варыянт, але ён нам дарагі як памяць. 🙂
«… Тацьцяна любіць прагулкі ў халоднае надвор’е, у дождж і вецер. Любіць мяккі плед, смачную гарбату і добрую кнігу. Любіць пісаць вершы. Адчувае, што твор мае хібы – праз колеры. «Чытаю, і на такім сіне-зялёным фоне, ці жоўтым – нешта чорнае, ці карычневае. Кажу: Валодзя, тут нешта шкрабае, нешта не ідзе. А ў яго больш тактыльнае адчуваньне вершаў. Нібыта матэрыя верша гладкая, шаўковая – а тут хоп! — нешта непрыемнае навобмацак, шорсткае. Якой бы мовай ні апісвалі адсутнасць гармоніі, але паказваем пальцам на адно і тое ж няўдалае слова», — тлумачыць Тацяна. ..»