Коцікі
Posted by Владимир Череухин on 20 March 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
КОЦІКІ
Пушысценькія коцікі
Задзерлі ўгору хвосцікі,
Абселі голле вербнае.
У сэрцайку – жуда!
Навокал страхі страшныя,
Навокал дзіва дзіўнае:
Бліскучая, блакітная,
Сцюдзёная вада.
Паспагадайце коцікам,
Пушыстым шэрым хвосцікам –
Вазьміце ў дом галіначкі,
У светлы закуток!
І потым вы заўважыце,
Як коцікі адважацца
І высунуць на вуліцу
Зялёны язычок!
5 красавіка 2015