4,826

Страх

Posted by Владимир Череухин on 24 October 2011 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Страх – гэта няпройдзеныя дзверы. У праеме невядомасці – змрок, ашчэрыўся Зверам. Выматваюць нервы, высмоктваюць сілы жудасці вілы. Дзідай уперся ў спіну пагляд. Страшна спыніцца, і азірнуцца назад, На дзверы. Страшна сустрэцца з насмешлівым позіркам Звера Вачыма. І зусім немагчыма. Немагчыма, а трэба, Каб не засціла неба, Павярнуцца на сустрач ім Тварам. За паясы ухапіцца з Цяжарам. Адолець дрыготку ў каленях і… Уперад, Хадою пантэры. Крок праз парог – Перамога. Трубіць адбой хрыплы рог. За спінаю грукаюць створкі з размаху. І болей: Ні Змроку, Ні Звера, Ні страху. Ні чога. Да далягляду прастуе дарога.

¬6 жніўня 2006 года

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.