212

Палёты ў сне

Posted by Владимир Череухин on 2 June 2012 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Палёты ў сне

Прысвячаецца
Т. Дарошка

Я сяджу на холадным карнізе,
Пазіраю на горад унізе.
Пазіраю на сонныя гмахі,
На залітыя месяцам дахі.
На пустыя бязлюдныя сцежкі
Пры святле серабрыстай усмешкі.
Ах, як добра, як хораша спіцца!
Ах, як хочацца неба напіцца!
Пакружыць у міжзорным абшары,
Дзе жывуць чалавечыя мары.
Удыхнуў поўны грудзі бязмежжа,
Паглядзеў на далёкую вежу,
Дзе фігурныя стрэлкі застылі,
І – расправіў бясплотныя крылы.

17 верасня 2009г

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.