Дар’я Дарошка атрымала прэмію Кірылы Тураўскага!
Сёлета наша Дар’я была ўганараваная абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі “Паэзія”. Дыплом ўручылі 10 верасня падчас святкавання літаратурных дажынак у Гомелі. Па выніках прэміі ў мазырскім выдавецтве “Калор” выйшла Дар’іна кніга паэзіі “Ни при чём”. Вось спасылка на артыкул БелТА, дзе распавядаецца пра сёлетніх лаурэатаў прэміі.
На фотаграфіі ніжэй Дар’я прадстаўляе свежаспечаную кнігу “Ни при чём” ўдзельнікам святкавання Дня бібліятэк, які адзначалі 15 верасня традыцыйнай паэтычна-музыкальнай вечарынай у нашым спецаддзеле 5-га філіяла бібліятэчнай сістэмы на базе “Светлатэхнікі”.