Адкуль вы? — нотабэнька першая

Posted by ТАТМИР on 23 April 2018 in ТАТМИР — Проза на белорусском языке |

Адкуль вы? — нотабэнька першая

Стаю на прыпынку, чакаю транспарту. Падыйшла жанчына, папыталася які мне нумар патрэбны. Пастаялі, пабалакалі трохі: яна мне – па-руску, я ёй – па-беларуску. Ну і, нарэшце, пытанне – як жа без яго:
– А вы откуда-то приехали?
– Ды не, – адказваю. – Я тутэйшы, гомельскі!
– А- ! А то я смотрю – вы так шпарите по-белорусски. Думала – вы приехали откуда-то. – Ну і паверыла мне, наіўная. Вядома ж я ёй зманіў – насамрэч я выйшаў да гэтага горада балотнымі сцежкамі ажно з самога міфалагічнага матачніка, дзе дагэтуль захаваўся мамант і маршалкам над тамтэйшым запаветным звярыным гаспадарствам служыць, а туры, зубры ды мядзведзі яму дапамагаюць. Там, само сабой, і беларускамоўныя беларусы спраку веку захаваліся і жывуць, і адтуль разыходзяцца па беларускіх гарадах ды вёсках паспаліты люд смушчаць!

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.